Старонка 251
◀ / 658 ▶
Качэўнікі мн., адз. качэўнік, м. Народ ці племя, якое вядзе качавы вобраз жыцця. Δ Качэўнікі-манголы: ..захапілі ўсё насельніцтва качэўнікі-манголы, бо храм той быў на самай мяжы з іхнімі землямі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 159). Кашары [рум. casare] мн. Казарма. У кашарах узнік адпраўны пункт. Тут выдавалі зброю, фарміравалі атрады, прызначаліся камандзіры (Б. Мікуліч – ТСБМ, II, 671). Кашовы [укр.] м. Атаман казакоў у Запарожскай Сечы. [Старшыня трэці]: –Кашовым, – кажа, – будзе [сын], дый годзе; а можа яшчэ і гетманам, калі тое... (Я. Купала. Гайдамакі – Зб. тв., V, 433). Кашталян і кашцелян [ст.-бел. каштелянъ, кашталанъ, кашталянъ; лац. castellum – замак] м. 1. У Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы – кіраўнік замка, які меў пэўныя судовыя функцыі. Пакуль дамогся, каб яго ўпусцілі ў княскі палац, пакуль паднялі кашцеляна, які ў сваю чаргу падняў княгіню, пакуль яна прывяла сябе ў парадак, дык прайшло якраз каля дзвюх гадзін (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 188). // У Польшчы ў XII–XIII стст. – намеснік князя або караля на пэўнай тэрыторыі з цэнтрам у замку. 2. Галоўны ваенны кіраўнік горада і павета, які таксама выконваў паліцэйска-судовыя функцыі; асоба, якая ў службовай іерархіі займала месца пасля ваяводы. ..зараз у залу увойдзе дачка Гедзіміна Бірута са сваім Давыдам, кашталянам гарадзенскім, і адразу яны [прыгажуні] пададуцца бляклымі свечкамі перад каснікам агню (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 321). Я даведаўся, што ад'ехалі магістр і паслы і што ўжо ў дарозе кашталян гарадзенскі і ягоная Бірута (там жа, 363). Любіў кашталян хмельное, а найбольш – салодкае віно мальвазію (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 110). З каралеўскага боку ладкаваліся польскія ваяводы, кашталяны, біскупы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 420). Але «архітэктар шлюбу» віленскі кашталян Ян Забжэзінскі, папярэджаны дварэцкім, гучна абвясціў: «Вялікая князёўна маскоўская Алена» (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 41). Абеды давалі вялікі князь, вялікая княгіня, князь Рапалоўскі кашталян віленскі, ваявода троцкі, паны рады (там жа, 51). – Ну, чакай цяпер, кашталян... Вазьміце мяне цяпер голымі рукамі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 174). ..стольнік блізкі сваяк графскай знаці: Яна родзіцца з дочкі ясна кашталяна (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 457). Кашталянава ж. Тое, што кашталянка. Чырвоная зіхоткая фібула на ягоным [князевым] карзне была візантыйскай, філіграннай работы. – Адшпілі яе, уладар. .. – І ты, пані кашталянава, – у Біруты быў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 658 ▶