тая жрыца Ашвінаў – АД, 97). ..на ім [конніку] быў аксамітавы каптан з дарагімі гузікамі, боты ільсніліся, як бліінчыць толькі скура тонкага вырабу (там жа, 14). Нездарма тройчы прымушаў ён [Корсак] прыдворнага краўца перашываць свой новы аксамітавы каптан, каб ямчэй схаваць пад ім тоўстае бруха выпівохі і гурмана (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 321). Праўда, хлопца прыадзелі, Далі Хаімаў каптан (Я. Колас. Сымон Музыка – СМ, 95). Каптан навенечкі, збруя – з бляшкамі, пара коней – сытыя (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 288). ◊ З залатых каптаноў (іран.) – пра неразумнага чалавека. Алесь цярпець не мог, каб з яго кпілі незнаёмыя. – Цябе не спыталі, – сказаў ён. – Яно і відаць, што з залатых каптаноў. Галоўка, як макаўка, а розуму – як... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, І, 267). Трышкаў кафтан (каптан) – непапраўнае становішча, сітуацыя, калі з ліквідацыяй адных недахопаў непазбежна ўзнікаюць другія. Зрэшты, я ведаю: гэта лечачы лёгкія, я пасадзіў сэрца. Пракляты трышкаў кафтан! Дранае ашмоцце, а не здароўе! (В. Быкаў. Мёртвым не баліць – ЭСФ, 369). Кафтанік і каптанік м. Памянш.-ласк. да кафтан (каптан). Сядзіць [Паўлінка] на ложку і пільна шые крамны кафтанік (Я. Купала. Паўлінка – Зб. тв., VI, 180). Яна, свой скінуўшы каптанік, ..Ўзышла на кладку, ўзяўшы пранік (Я. Купала. Яна і я – Зб. тв., V, 126). Кахлівы [польск. kochliwy], прым. Улюблівы. Адэлю вытварыла Марчэўская добрай і кахлівай дзяўчынкай (Я. Купала. «Залёты», аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча – Зб. тв., VII, 219). Кацап [укр. кацап] м. Зневажальная назва рускага (у адрозненне ад украінца, паляка). – [Булякін] ні хахол, ні кацап, а проста курскае «чайкю», – дапоўніў Ахрэменка (Я. Колас – ТСБМ, II, 668). «Кацярынкі» мн. (разм.). У царскай Расіі – сторублёвыя асігнацыі з выявай Кацярыны II. Па начах ездзіць з дарагімі таварамі ды з кайстрамі, напакаванымі «кацярынкамі» (сторублёвымі асігнацыямі), было небяспечна (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 240). Качарэжнік м. Вугал каля печы, дзе стаяць качарга, вілкі, чапяла і інш. Збіта, як стог сена, Ў качарэжнік смецце (Я. Купала. Гутарка аб кепскай гаспадыні – Зб. тв., IV, 172). Качулка ж. Драўлянае кола, якое качалі дзеці дзеля забавы. Пасярэдзіне зялёнай вулкі Мы ганялі некалі качулкі (П. Панчанка – ТСБМ, II, 670). Качэўе н. Стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, па якой качуюць. А вяроўкі з конскага воласу, якімі акружаюць сябе воі на качэўях, каб не дабраліся да іх смяротна небяспечныя змеі? (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 587).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁