Старонка 248
◀ / 658 ▶
прызнавалі царкоўнай іерархіі, выступалі супраць феадальнага прыгнёту. – Ён [ордэн] грызе ворагаў бога, як пёс. Пачынаючы ад вальдэнсаў і катараў, вы знішчаеце ерасі, вы кіруеце інквізіцыяй (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 16). Катляк м. Цурбак, кароткае бервяно. На двары, каля сьвірна, сохлі ў скіртах пашчапаныя дровы й ляжалі яшчэ не папілаваныя бярозавыя й кляновыя катлякі... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай – ХБ, 7). / у параўн. Другі, кароценькі й гладкі, як катляк, з галавой, уросшай у плечы, тупаў за ім дроб-ненькімі крокамі (М. Цэлеш. Партыйны таварыш – ХБ, 63). Катомка [руск.] ж. Кайстра, торба, клунак. Не пойдзе жабраваць з катомкай, Як некалі, наш родны край (Я. Купала. Дзень Канстытуцыі – Зб. тв., IV, 319). Катоўня ж. Месца допыту і катавання арыштаваных у фашысцкіх і жандармскіх установах, засценках. Зэнка стаяла на сярэдзіне змрочнай катоўні і перакладала ўсё, што Апанас гаварыў пра свайго бацьку (А. Бажко – ТСБМ, II, 664). Катрынка і катарынка [назва ад першага радка нямецкай песні «Scharmante Katharine» – «Прыгожая Катарына»] ж. Шарманка, механічны духавы музычны інструмент у выглядзе невялікага аргана без клавіятуры. ..яны ўдвух – катрынка і скрыпка – давалі хатнія канцэрты для усёй ваколіцы (У. Арлоў. Далёка да вясны – ПМЛ, 281). Што гэта за скрынка? Што тут за купец? Гэта катарынка І яе ігрэц (З. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна – Зб. тв. у 4 т., II, 409). Голад, холад, мукі кончаны мае. З катарынкай ходзім. Граем і пяем (там жа, 410). ◊ Заводзіць (завесці) катрынку – дакучліва гаварыць пра адно і тое ж. – Ну! Ну! Завяла ўжо катрынку! – глуха загукаў Арцём са студні (Я. Колас. Недаступны – ЭСФ, 132). Круціць катрынку – надакучліва гаварыць адно і тое ж. Кінь сваю круціць катрынку, будзь прасцейшы, не ... нудзі (А. Александровіч. Напор – ЭСФ, 203). Катрыншчык і катарыншчык м. 1. Вандроўны музыкант з катрынкай (катарынкай). «Тут, сынок, пастой», – Кажа катарыншчык Ды запалку трэ (З. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна – Зб. тв. у 4 т., II, 419). Добры, як ніводны, Катарыншчык мой, Але злодзей, шкодны... Вось бяда з бядой! (там жа, 412). 2. Той, хто распаўсюджваў катрынкі (катарынкі). Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы, агенты па продажу кос і сярпоў, агенты па распаўсюджванню швейных машын, кніганошы, катарыншчыкі, дратаўшчыкі гаршкоў, бляхары, краўцы, шкляры (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 241).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶