Старонка 243
◀ / 658 ▶
тый-павалок, вянцоў – дык і ліку ім не ведалі ні сама нявеста, ні ключнік яе, ні нянька (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 40). Куры (куршы) мн. Старажытналатвійская народнасць у заходняй частцы Латвіі (пасля доўгіх гадоў барацьбы ў 1210–1267 гг. былі заваяваны крыжаносцамі). Вячка амаль увесь час быў у раз'ездах – імчаўся з дружынаю да эстаў у Сакалу, ездзіў да літоўцаў, да кураў і земгалаў, гасцяваў у Пскове і Ноўгарадзе (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 170–171). Карчага [ст.-бел. корчага – вялікая гліняная пасудзіна; гаршчок] ж. Тое, што амфара. Па такіх знаходках, як абломкі амфар, або карчаг, якія выкарыстоўваліся феадаламі для зберажэння він, відаць, што гэта пасяленне з самага пачатку не было сельскім («Беларус» – ТСБМ, II, 650). Ціха адчыніліся дзверы, у пакой праслізнула чалядніца, у драўлянай карчазе прынесла гарачае мятнае пітво для баярына (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 78). Ганчары круцяць свае колы, гліна спявае пад пальцамі, а на сподзе свежых збаноў і гаршкоў, карчаг і макатроў кожны ганчар трэсачкай або саломінкай выводзіць свой знак, сваю пячатку (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 151). Беражна заткнуў драўлянай пробкай карчагу, дзе яны захоўвалі ваду (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 78). Карчажка ж. Памянш.-ласк. да карчага. Браціла ўзяў карчажку; Гэта была бронзавая карчажка, выкаваная ў форме гусінага яйка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 12). Карчма [ст.-бел. корчма – 1. Пітны дом з начлегам. 2. Продаж хмельных напіткаў] ж. Пітны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Расіі. Равеснікі пачалі піць і сваволіць. Магілёўскія камеліі, жанчыны з не зусім прыстойнай вуліцы ў Сухадоле, корчмы, рэстарацыі, гасцяванні ў суседзяў, дзе было шмат моладзі, – нічога не прамінулі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, І, 288–289). У карчме, дзе быў сядзельцам стары Ушар, разбілі дзверы пуні і выкацілі на снег дзве бочкі са смалой (там жа, II, 395). [Алесь:] – Самі ведаеце, як нават дробны чыноўнік пасля працы ідзе за пяць вёрст ад горада, каб выпіць у карчме ля прыватнага бровара чарку ды вярнуцца абедаць. Бо гарэлка таннейшая. То што казаць пра селяніна (там жа, II, 35). – Ды вам больш патрэбныя карчма, нагайка ды турмы для зладзеяў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 60). У карчме стаяў нядзельны шум-крык (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв., 72). Гэта была старая, крытая цёсам будыніна. Калісь у ёй была карчма (М. Цэлеш. Курылка – ХБ, 234). – У хаціне спачатку карчма была, бо непадалёк бальшак праходзіў. І людзі забягалі сюды падсілкавацца на дарогу (Р. Няхай – ТСБМ, II, 650). Дзень у дзень.. спыняліся ў пасадзецкіх карч-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 658 ▶