Абэцадлы [ст.-бел. обецадла – алфавіт; лац. abecedarium ад наймення літар лацінскага алфавіта a, b, c, d] мн. Вучэнне, грамата. Ён [Сымон] аб гэтым думаў многа, З дзедам радзіўся не раз, Ды, вядома, у старога Быў старэцкі і адказ: – Кінь, ты, хлопча, Абэцадлы! Лепей плюнь на іх, эге ж! Кнігі розум сушаць, падлы: У сухоты ты ўпадзеш! (Я. Колас. Сымон-музыка – ТС, 14).
Авары (обры) мн. Саюз качавых мангола- і цюркамоўных плямёнаў (прыкладна ў сярэдзіне VI ст. яны ўварваліся з Азіі ў стэпы Заходняга Прыкаспія, Паўночнага Прычарнамор'я, на землі па Дунаі і на Балканы, пасля занялі тэрыторыю Паноніі, дзе да 568 г. утваралі сваё дзяржаўнае аб'яднанне – Аварскі каганат). – Ці помніце, што адказваў аварам правадыр склавінаў Даўрыт? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 202).
Аварскі, прым. Зроблены аварамі (майстрамі зброі) ці як у авараў. Пашчапаны гартоўнымі шаблямі й шоламы аварскія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 238).
Авіетка [фр. aviette] ж. Устарэлая назва лёгкага (звычайна аднамеснага) самалёта з рухавіком малой сілы. Па-над горадам на захад З неразлучнай нашай парай З аўтаптахамі наўзахват Авіетка зырка шпарыць (К. Крапіва – ТСБМ, I, 98).
Ага м. Тытул малодшых і сярэдніх афіцэраў у султанскай Турцыі. Есць у Мехметавым войску прыгожы Ага адважны, завецца Кізралі (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі – Тв., 249).
Агаране мн. Качавыя плямёны старажытнай Аравіі. // У тэксце: не хрысціяне, полаўцы. – Агаране стаяць ля Кіева, хочуць на конях і вярблюдах уехаць у святую Сафію (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 319).
Агарода ж. Агароджа. Важны дзядзінец, трава па калена; Сад з агародай жывою (Я. Купала. Палац – Зб. тв., II, 123).
Агіцірнік м. Агітатар. За ім праехаў Антон Балабон – «хітрунок, падлізьнік, боты чысьціў і штаны падцягваў пры патрэбе, бывала, пану – іхны сучасны важны агіцірнік!..» (М. Цэлеш. На межах – ХБ, 43).
Агмень м. Агонь. // перан. Сямейны ачаг. Анастасся азіраецца і садзіцца ў кут чакаць. Вось ён, яе агмень, яе новы дом! (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 145).
◊ Гарэць агменем – мець высокую тэмпературу (пры захворванні). Гэта я выратаваў яго [Манівіда], калі ён гарэў агменем, я сам рабіў яму адвары каранёў лопуху і паіў сокам палыну, каб гной сышоў з горла, калі хлопца душыла Трасавіца (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 426).
Агнец [ст.-слав. агньць] м. Ягня. На баку цэнтральнага каменя быў выбіты няўмела парушаны ва ўсіх прапорцыях вобраз добрага пасты-
101 👁