Старонка 236
◀ / 658 ▶
чэпчыку дапамагала бацьку лічыць сярбшчызну (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 279). Каптур [ст.-бел. каптуръ, коптуръ] м. 1. Да пачатку XX ст. у Цэнтральнай і Заходняй Беларусі – традыцыйны галаўны ўбор усіх замужніх жанчын. [Дамініцэля]: Я ўжо на каптур замяніла свой вянок у царкве (Я. Купала. Прымакі – Зб. тв., VI, 243). Жанчыны ў яркіх каптурах сядзяць на ложках і спяваюць (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 233). Аснову для каптуроў маці рабіла з простага палатна, верх – з разнастайных паркалёвых ласкуткоў (там жа, 252). [Сігурд-Брутэн:] – Хочацца, каб ты [Жывена] надзела белы строй і залаты парчовы каптур. Такі самы, якія ў цябе валасы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 133). 2. Мужчынская цёплая шапка з круглым верхам, падшытая футрам. Сцягнуў каптур на вочы дый маліўся богу (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 453). ..падышоў яшчэ нехта, падобны да гарбуза ў каптуры (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 329). // вобразн. На свежы курган Давыда вясновая завея паклала белы каптур, і не было ва ўсёй пустэльнай даліне нават следу таго, што колькі тыдняў таму стаяла тут вялікае войска і хавала свайго найвялікшага воя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 471). Зіхаціць, зіхаціць срэбны тур. Гэта месяц цвіце на хваіне. Ён укінуў у рэчку каптур. Сее жэмчуг па роснай даліне (З. Бядуля. ***Зіхаціць, зіхаціць срэбны тур – Зб. тв. у 5 т., I, 70). Каптурнік м. Той, хто шыў каптуры. Для колераў і ўзораў фантазія каптурніка мела прастор і разгон (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 252). Каптурніца, ж. да каптурнік. Маці была каптурніцай – шыла каптур для старых сялянак вакольных вёсак (З. Бядуля. У дрымычых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 243). Каптурык м. 1. Памянш.-ласк. да каптур у I знач. Разглядалі доўгую белую сукню з сярэбранымі пранізнікамі, .. тоўстую попельную касу, замацаваную на патыліцы шпількамі з эмалевымі галоўкамі, што выглядалі з-пад шытага срэбрам каптурыка – невысокай шапачкі з вушкамі, таксама нязвыклай для мясцовых прыгажунь (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 36). Падыходзячы да купкі імянітых жанчын, абмацала вачыма Яўлампія ўсе парчовыя і шаўковыя сукенкі прысутных, іхнія каптурыкі і шапачкі (там жа, 59–60). // перан. Чашачка, падвяночак кветкі. Гэтак стаяла яна [дзяўчына] здзіўленая, пакуль густы туман усё атуліў, – і ваду, і высокі чарот, і белыя кветкі з блакітнымі каптурыкамі (З. Бядуля. Над сажалкай – Зб. тв. у 5 т., II, 20). 2. Памянш.-ласк. да каптур у II знач. // перан. Каталіцкае духавенства. Кунтушыкаў, каптурыкаў І антэкаў-мазурыкаў наперлі нам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 658 ▶