Старонка 235
◀ / 658 ▶
шчах, прыносілі чалавека ў ахвяру, і цёплая чалавечая кроў змывала праклён (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 73–74). Каплан [ст.-бел. капланъ, каплонъ, копланъ; польск. kaplan – свяшчэннік, жрэц; лац. cappellanus] м. Каталіцкі свяшчэннік, жрэц. Былы ордэнскі каплан Хрысціян добра разумеў, якую ролю надае ягонай дзейнасці сам папа, і рыхтаваўся пашырыць межы свайго біскупства не шкадуючы сіл (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 58). І таму, што ўсяму гэтаму заставалася жыць нядоўга, і таму, што вось гэтых ужо заўтра ўзвядуць на вогнішча, каплану стала лягчэй, і ён усміхнуўся яшчэ (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 76–77). Капот [польск. kapota – балахон ад фр. capote] м. Жаночае хатняе плацце шырокага пакрою з рукавамі і разрэзам спераду. На сляпой цяпер быў старамодны капот у доўгіх жоўтых палосах, на нагах – сандалі (З. Бядуля – ТСБМ, ІІ, 632). 2. Доўгі кафтан. Абрам у доўгім чорным капоце, які блішчэў на грудзях ад заношанасці, стаяў сярод майстэрні і на пальцы сукаў суравую нітку (П. Пестрак – ТСБМ, ІІ, 632). Знялі з плеч не капот, знялі веру ў сэрца чалавечае, у права, у шчасце (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, ІІ, 365). А ў нашага Юрачкі У капоце дзюрачкі (Я. Купала. Дзіцячае – Зб. тв., ІV, 222). Капрал [фр. caporal] м. Воінскае званне малодшага камандзіра ў арміях некаторых краін і рускай арміі ў XVII – першай палове XIX ст. (заменена званнем унтэр-афіцэра). // Асоба, якая мела гэта званне. Хвіліны праз дзве з'явіўся капрал і далажыў пану Крулеўскаму аб прыводзе злачынцаў (Я. Колас – ТСБМ, ІІ, 632). З капрала вачэй не зводжу, не так з самога капрала, як з яго стрэльбы: дужа ж яна мне падабаецца (Я. Колас. Дрыгва – Др., 31). Загінула трое жаўнераў і капрал (У. Арлоў. Сны імператара – МКГ, 114). – Вы не слугі Кур'яна і не слугі маленькага капрала (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, І, 175). Капрал (грозна паварочваецца). Мільч, холера! (Ульяна змаўкае, капрал ідзе далей) (К. Крапіва. Канец дружбы – Зб. тв., ІІ, 10). Каптанок м. Тое, што каптанчык. На грудзях шчаслівых Каптанок ружовы (Я. Купала. Жняя – Зб. тв., ІІІ, 45). Каптанчык м. Памянш.-ласк. да каптан (гл. кафтан). Кароткія каптанчыкі, таксама падбітыя футрам, альбо накідкі – футры былі самых наймодных колераў, гэтак жа, як і павоі на жаночых галоўках, і вяночкі, і бісерныя павязкі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 35). ..чорны кірпаты нямецкі каптанчык быў, здаецца, зроблены з бляхі (В. Говар. Пялёстак і крышталь – ПК, 99). ..маладая жанчына ў палатняным каптанчыку, з касой, што ўпала на плечы, і ў простым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 658 ▶