[Пянкніцкая]: Ах, як мне душна! Не маю больш сілы. Мне ўсе кантрадансы ўжо цалкам не мілы (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны – Тв., 89). [Даміцэля]: А! а! ці ты ведаеш, сястрыца, што я ўжо кантраданса ўмею скакаць... (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты – Тв., 138). У гэты час прыехаў з Вільні настаўнік танцаў Дзявоні. З дапамогаю суседзяў склалі чатыры пары і пачалася навука кантрадансаў (А. Гроза. Нечаканы госць – Баршч., 443).
Кантычка [польск. kantyczka] ж. Зборнік каталіцкіх царкоўных песень і кантаў. З кантычкамі ў руках маліліся на касцельным ганку некалькі жанчын (К. Чорны – ТСБМ, II, 622). Мяккім музычным громам адклікаюцца арганы. Кленчаць набожныя каталікі, разгортваюць кантычкі. Пачынаюцца агульныя спевы касцёльных модлаў (Я. Колас. Дрыгва – Др., 143).
Канфар м. Кубак для віна. Яму далі вялікі чарналакавы канфар (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 269).
Канфедэрат і канфадарат м. Удзельнік канфедэрацыі. Гляньце, паглядзіце: то канфедэраты, Людзі, што меліся волю бараніць (Я. Купала. Гайдамакі – Зб. тв., V, 429). Збіраў канфадаратам шляхт дзеля памочы: Аж маскаль укруг абняў замак адной ночы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 458).
Канфедэратка [польск. konfederatka] ж. Польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам без казырка, якую некалі насілі канфедэраты. [Гжэцкі] прыехаў у добрым мундзіры, перапаясаным накрыж рамянямі, з бліскучаю аздобаю на казырку канфедэраткі (Я. Скрыган – ТСБМ, II, 623). – Vive le liberateur! – крычыць за колькі крокаў ад яго юнак у канфедэратцы (У. Арлоў. Сны імператара – МКГ, 111). «На канфедэратку! – Кажа з іх [жаўнераў] адзін. – Дай мне шапку-латку, Дай мне шапку-блін» (З. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна – Зб. тв. у 4 т., II, 427). Саковіч і Дачэўскі прыехалі ў касцёл у народных касцюмах з чырвонага колеру канфедэраткамі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 44). – Даволі пакуты! Згінь, панская мразь! – І канфедэратку ён [ваяка] вобземлю – бразь! (Я. Колас. Радасная сустрэча – Зб. тв. у 12 т., II, 155). Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сведку польскасці ў краю, А потым важна расшпіляе Зялёны вышыты жупан (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 32).
Канфедэрацыя ж. Часовы саюз шляхты ў феадальнай Польшчы. Ўстае шляхецкая зямля, І – разам сто канфедэрацый (Я. Купала. Гайдамакі – Зб. тв., V, 414).
Канфідэнт [польск. konfident] м. Даносчык. Дарма не скача і каза, – Ці лепш паслухаць канфідэнта? (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т.,
74 👁