рысаў – Зб. тв., V, 200). Комсомольцы былі вялікімі майстрамі прыдумваць частушкі і спяваць іх пад гармонік на ўсю вуліцу (З. Бядуля. Дзесяць – Выбр. тв., 160).
Камсамолія ж., зб. (разм.). Камсамольцы. Тутэйшая камсамолія вельмі жыва адклікалася на ўсе здарэнні, што адбываліся ў ваколіцы (З. Бядуля – ТСБМ, II, 607).
Камсамолка, ж. да камсамолец. – Я – камсамолец! Я – камсамолка! Хто лепей скажа на свеце?! (Я. Купала. Наша моладзь – Зб. тв., IV, 352).
Камсамольства н. Ідэі, прынцыпы камсамола. Сцёпка нічога не мае супроць камсамольства, ён нават і запісаўся б у камсамол, але бацька Сцёпкаў сказаў раз: – Калі ты, гад, пойдзеш супраць бога, то я з цябе скуру злуплю! (Я. Колас. На ростанях жыцця – ТС, 106).
Камсорг м. Камсамольскі арганізатар. Ідучы гэтак, ён [Раман] ледзь не наткнуўся на Сьцяпана Мялешку, камсорга свайго курсу (М. Сяднёў. Раман Корзюк – К, № 5–6, 30).
Камтур [польск.] м. Ваенны і адміністрацыйны начальнік акругі крыжакоў; камандор; У Крыжацкім брацтве дзень важны сягоння; Зусюль камтуры ў сталіцу спяшацца (Я. Купала. З «Конрада Валенрода» – Зб. тв., V, 230).
Камуна і комуна ж. 1. Калектыў людзей, якія аб'ядналіся для супольнага жыцця на пачатках абагуленай маёмасці і працы. У камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі (Я. Купала. Над ракой Арэсай – Зб. тв., V, 180). А ўсё гэта чынілася дзеля таго, каб маёнтак Глухі Бор зрабіўся-б Комунай... (З. Бядуля. Дзесяць – Выбр. тв., 166).
2. Грамадскі лад, заснаваны на прынцыпах камунізму. Хай праца пануе на вольных загонах, Хай зоры іскрацца сусветнай камуны (Я. Купала. Настане такая часіна – Зб. тв., IV, 206).
Камунар м. 1. Член камуны ў I знач. Расце змена камунарам Стойкім, гартаваным (Я. Купала. Над ракой Арэсай – Зб. тв., V, 189).
2. Удзельнік Парыжскай камуны. – Парыж гняўлівы, кінь вокліч грозны: «Да зброі, камунары!..» (Я. Купала. Парыжская камуна – Зб. тв., V, 319).
Δ Камунар-рабочы: Так сабе сам іх [будынкаў] пастроіў Камунар-рабочы (Я. Купала. Над ракой Арэсай – Зб. тв., V, 190).
Камунарац м., мн. камунарцы. Тое, што камунар у I знач. Камунарцы цягнік Празвалі «кукушкай» (Я. Купала. Над ракой Арэсай – Зб. тв., V, 187).
Камунарка, ж. да камунар у I знач. А на рэчцы на Арэсе Тэмп узяты шпаркі: Камунары, камунаркі Глядзяць гаспадаркі (Я. Купала. Над ракою Арэсай – Зб. тв., V, 189).
79 👁