Камедзь ж. Камедыя. Звяры і птушкі пашкадавалі гаротных мужычкоў. Уздумалі яны павесяліць народ, наладзіць для яго вясёлую камедзь (З. Бядуля. У дрымучых лясах – Зб. тв. у 5 т., III, 259).
Камедыянт м. Акцёр. Музыкі зайгралі, а камедыянты танцавалі (З. Бядуля – ТСБМ, II, 600).
Камерал м. Той, хто авалодаў камеральнымі навукамі. [Алесь:] – З камералаў выходзяць самыя лепшыя гаспадары і адміністратары. А гэта – галоўнае (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 363).
Камеральны [с.-лац. cameralis – пакаёвы], прым.:
○ Камеральныя навукі – цыкл адміністрацыйных і эканамічных дысцыплін, якія ў XVII–XVIII стст. выкладаліся ва універсітэтах Германіі і іншых еўрапейскіх краінах з мэтай падрыхтоўкі кіраўнікоў буйных гаспадарак. [Алесь:] – Прасіцца буду на юрыдычны, па разраду камеральных навук. Спачатку думаў быў у медыкі, як Віктар, але раздумаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 363).
Камергер [ням. Kammerherr] м. Старшы прыдворны чын (для асоб, якія мелі III і IV класы) у дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых манархічных дзяржавах; асоба, якая мела гэты чын. Сышоўся я з маладымі, як я, панамі – усё з грахвамі, князькамі та з сынкамі камергераў, генералаў, ляхамі та й маскалямі, поўнымі шляхетнасці, дабрахотнасці (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава – Зан., 547).
Камердынер [ст.-бел. камердинеръ] м. Слуга пры гаспадарцы ў багатым дваранскім доме. [Юлія]: Але нехта там зноў ідзе? Ах, гэта Ян, камердынер Кароля (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія – Тв., 54). Камердынер ужо ўстаў (У. Арлоў. Сны імператара – МКГ, 97). Штодзённыя запісы камердынера трэба было б старанна адрэдагаваць (там жа, 98). ..на землях Рабініна, Сядова і царскага камердынера Фёдарава заснавалі першы ў Расіі інстытут «для падрыхтоўкі ўпраўляючых фабрыкамі ці асобных іх частак» (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 187).
Камзол м. Кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку; камізэлька. На Вікберту быў цудоўны, з сіняга сукна камзол з фестонным каўняром і манжэтамі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 235). ..зялёны шаўковы камзол, зашпілены на мноства пазалочаных гузікаў (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 97).
Камінак м. Выемка ў печы, дзе раскладвалі агонь для асвятлення хаты. Добра помніцца Галі: на чорным камінку Аж да ранку гарэлі ўсю ноч смалякі (Н. Гілевіч – ТСБМ, II, 603). Ярка на камінку Смольны корч палае (Я. Колас – ТСБМ, II, 603).
Камінок м. (разм.). Лямпавае шкло. Вось вам, мілыя чытачы, і малюнак таго пекла [шклозавода], скуль выходзіць шыбіна да акна,
73 👁