Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
А Кальчуга-байданка'. Абаронены кальчугай-байданкай, з буйнымі пляската кутымі кольцамі, жалезнай шапкай, узороены вузкім канчаром і дагай, маскавіт адчуваў сябе ўпэўнена (В. Чаропка. Храм без Bora - Хр„ 171). Калясніца ж. 1. Асабліва ўладкаваная павозка, якая выкарыстоўвалася ў старажытнасці ў час баёў, трыумфальных шэсцяў і спаборніцтваў. Нездарма сярод розных багоў, чые постаці ў шаломах і латах стаяць па баках храма, найболыйыя і найоліжэйшыя да ахвярнага агню яны, чые ногі схаваныя разьбяной сцяной калясніцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 11). 2. Багата аздоблены калёсны экіпаж для ўрачыстых выездаў. Камара ж. Камера. Яшчэўсе спалі, бо было зусім рана, сьвятло толькі стала прабіваццаў камару (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 133). Камарылля [ісп. camarilla] ж. У пачатку XIX ст. у Іспаніі - група інтрыганаў, якая знаходзілася пры каралі Фердынандзе VII. // Група прыдворных, якая ў карыслівых мэтах уплывала сваімі інтрыгамі на дзяржаўныя справы. [Граф:] - Вы ж мелі шчасце сустракацца з Міхаілам Мікалаевічам? Самы разумны з усёй гэтай камарыллі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 106). Камасацыя [ням. Kommassation] н. Аб'яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян у адно цэлае з мэтай ліквідацыі цераспалосіцы. На гэтай роўнядзі сям-там тырчалі, як дулі на талерцы, хутары, каторыя яшчэ з часоў сталыпіншчыны, а каторыя — вынік камасацыі (Р. Сабаленка - ТСБМ, II, 598). Пачалася камасацыя, перадзел зямлі (I. Дуброўскі - ТСБМ, II, 598). Камашы і гамашы [ням. kamasche фр. gamache] мн., адз. камаш, гамаш, м. (разм.). Мужчынскія чаравікі, туфлі (першапачаткова чаравікі з гумавымі ўстаўкамі па баках, без шнуроўкі). Эй, дзівуйся. Хто жыў, Які майстар я [шавец], зух! Бот, камаш, чаравік Вам састрою удруг (Я. Купала. Шавец — 36. тв., I, 352). Хлопец чамусьці прыбраўся, як на вечарынку: цёмна-шэрыя каверкотавыя штаны навыпуск..., старанна наглянцаваныя камашы (I. Хадкевіч - ТСБМ, II, 598). Міхалка падняў нагу і паказаў жоўтыя падношаныя камашы на тоўстай скураной падэшве (Я. Ермаловіч - ТСБМ, II, 598). У шаўца Ісроэля заказалі камашы (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 300). Зайшоў мужчына, з выгляду вясковы інтэлігент —у шэрым адпрасаваным касцюме, у бліскучых гамашах і белай саламянай кепцы (М. Лупсякоў - ТСБМ, II, 23). Камбедавец м. Член камітэта беднаты. Упершыню з'яднаным гуртам Мы з камбедаўцамі вырашылі стварыць калгас (А. Куляшоў — ТСБМ, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанне, зяднаным, найбліжэйшыя, узброены
4 👁
 ◀  / 658  ▶