калугер выдатна разумеў, што не яго так прывячаюць-велічаюць гордыя князі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 226). Калчан [ст.-руск. колчань] м. Скураная або драўляная сумка, чахол для стрэл. Падзівіўся на двухгаловых хвастатых звяроў, што шчэрыліся з калчанаў (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла - МКГ, 10). 3 вечара адзявалі мяне, кажа [Святаслаў], у чорную пасцілку на цісовай краваці;.. сыпалі мне з пустых калчанаў паганых полаўцаў буйныя пэрлы на грудзі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 241). ..ён [Альгерд] гнаў свайго каня, не зважаючы на тое, што торба з падстрэленай лісіцай мякка калаціла па скураным поршні левай нагі, а калчан з лукам - па правай (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 483). [Альорэхт:] — Можа, ты ўжо чуў пра паляўнічага Альорэхта — гэта значыць прамяне? [Хлопчык:] - Пра гэта гавораць нават сцены... Ітвой дарагі калчан, хаця і без стрэлаў (там жа, 126). Жывена так і не даведалася, ці пашкадаваў ён у апошнія свае хвіліны таго, што не дабіў Ота, які таксама на апошнім дыханні дапоўз да калчана са стрэламі і здолеў пусціць гэтую [стралу], каб дзіка зарагатаць і тут жа памерці (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 117). Кальчуга [ст.-руск. кольчуга] ж. Даўнейшы воінскі даспех у выглядзе рубашкі з металічных кольцаў. Пыл клубіцца па дарогах ад дзесяткаў тысяч ног. Зіхацяць на сонцы бліскучыя шаломы, шчыты і кальчугі (В. Вольскі - ТСБМ, II, 594). На сценах вісела дарагая зороя кальчугі, мячы, дзіды, нават славянскія шаломы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 215). 1 ўвесь ён [ганец] быў як ахутаны шчыльнай татарскай кальчугай - баданай (там жа, 97). Ваявода сядзеў ля дзвярэй, ягоная кальчуга была парваная каля горла (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 390). - Маю кальчугу, - коратка кінуў князь, і Цімафей зноў кіўнуў памочніку, а той амаль адразу ж выцягнуў з самага вялікага куфра тонкую металічную кальчугу - звон яе кольцаў аддаўсяў самых далёкіх кутках вялікае залы (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 539). Плеценая са стальнога дроту кальчуга была на ім, бо баяўся тэўтон, што нападуць на яго ў дарозе (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 142). [Бацька:] - Я сам бачыў чалавека, у якога на кожным дробным кольцы кальчугі была выбіта назва месца, дзе яны рабіліся: сутычкі і сечы, змовы і паядынкі... Чалавек той быў мой бацька (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 72). А на Падоллі - сонца, духата, пекла, у кашулі горача, а тры дні кальчугі не здымалі (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 152). А ён [пані Антоні], нібы трапляючы ў кальчугі вушка, павесіўурачыста на далоні правай Штцрутэн, быццам піку для вайны крывавай (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв
Дадатковыя словы
альбрэхт, альбрэхта, зброя, кольч^га
3 👁