для войска (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 66). -...мусіць бацька калітой патрэсці, а ты [Ігнасёк] глуздамі пашавяліць (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 63). Ўсёзабраў [разбойнік] з грашмі ў калеце, забраў ўсю прыладу, Ў панскай сеў сабе карэце, А пан бяжыць ззаду! (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі - Зан., 427). Яна бярэ кусок асушка, Хлябок апошні з каліты, у торбу суне зрэб'я пару... Што ж болый? He ведае сама (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., 134-135). II перан. [Мсціслаў:] - Гэтыя старасветчыкі, гэтыя святыя ды божыя старазаветныя шляхцюкі — яны горла за свае грошы перарваць гатовы. У іхзамест сэрца - каліта, замест мозгу - каліта (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 39). 0 Had сіратою бог з калітою. [Навум] (убок): Had сіратою богз калітою, Што ж, камісару, будзе з табою, Як пан дзядзічны з намі асядзе! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія — Тв., 41). Had сіратою бог з калітою, бы з каліты ёй нічога не трапляе (фалькл.). Калітка ж. Памянш.-ласк. да каліта; невялікая каліта. Спытае: куды, мужычок, ідзеш? Што ў калітцэ на рынак нясеш? (В. ДунінМарцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 201). Акрамя Дароша, жонка толькі ведала, колькі новенькіх чырвонцаў схована ў скураной калітцы (Р. Мурашка — ТСБМ, II, 589). [Ян] выняў з кішэні скураную каліпіку, адлічыў грошы і падаў Андрэю (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, II, 589). Калодкі мн. Масіўныя драўляныя кайданы, якія надзявалі на шыю, ногі. Змучаныя рабы аднойчы спрабавалі ўцячы, але спроба скончылася няўдачай, пасля амаль год змоўшчыц трымалі ў цяжкіх калобках на шыях (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 19)...той [каваль] стаў таропка біць малатком па канцы доўгага, больш цяжкага ланцуга, да якога як прыкляпалі юнака, а потым Жывену, на ногі якой таксама надзелі калобкі (там жа, 113). Калоднік м. Арыштант, закаваны ў калодкі. Падымаючы густы пыл, пад летняй спякотаю, ішлі парамі ў шэрых адзежах, закаваныя па руках і нагах, калобнікі (В. Каваль - ТСБМ, II, 590). Каломна, калумна і калюмна [польск.] ж. Калона, частка архітэктурнага збудавання ў выглядзе слупа. 3 захапленьнем і разам з тым з роспаччу пазіраў на бронзавыя каломны волатаў-дрэваў; з роспаччу таму, што малаўжо іхуцалела (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 72). [Джыраляма] выступае і, успёршыся аб калумну, пачынае чытаць (Я. Купала. Эрос і Псіха — 36. тв., VII, 162). Гэта павінна было быць нешта накшталт ні то хораму, ні то палаца, з белымі калюмнамі, з вялізнымі стральчатымі вокнамі (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 128). Калугер [ст.-бел. калугерь, калугирь, кулугерь — паважаны стары манах (манаскі чын)] м. Манах. Але спрактыкаваны ў жыццёвых бурах
Дадатковыя словы
зрэбя, калугйрь
3 👁