Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Звязда. 3.02. 1985 - ЭСФ, 109). На грэчаскія календы - ніколі, невядома калі. - Пазыч сто рублёў. - А аддасі калі? На грэчаскія календы? Ды сёння ж аддам, скнара ты пракляты! - ускіпеў Шахрай і грымнуў далоняй па стале (Я. Васілёнак. Нараджэнне чалавека - ЭСФ, 235). Калеснік м. Майстар, які вырабляе колы, калёсы. Калеснік канчаў насаджваць спіцы, і каваль не замарудзіў з нацяжкай шыны (А. Пальчэўскі - ТСБМ, II, 586). Калёна ж. Калона. Адзін вязень паваліўся. Да яго падскочыў Нэрон. «Зь якой калёны?» (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 140). Калёрыі мн. Калорыі. Яны [птушкі] высоўвалі ізь гнязда галоўкі й разьзявалі роцікі, просячы есьці, бо яны шпарка расьлі w патрабавалі шмат калёрыяў (М. Цэлеш. Галчыны дзеці - ХБ, 161). Калібер м. Тое, што гітара. - Узялі-с усе каліберы з плошчы і паехалі-с. I сані ўзялі. - Хіба ўжо на каліберы пераселі? (У. Караткевіч. Зброя - 43, 286). Алесь вырашыў капануць субяседніка, масквіч ці не. А чаму «калібер»? — Па думскаму каліберу рабілі пры генерале губернатары Галіцыне. Даўгушы ён загадаў знішчыць, аўсім парабіць такія па думскаму каліберу, узору. To рамізнікі самыя экіпажы так сталі зваць... Дурны народ... (там жа, 286-287). Каліка м. Старац, пераважна сляпы, які збіраў міласціну, спяваючы духоўныя вершы. У царскім двары і баярскіх палатах пасяліліся ціхія духоўнікі, манахі, калікі вандроўныя (В. Говар. Пялёстак і крышталь-ПК, 164). Каліннікі [ва ўсходніх славян вобраз мароза ўяўляўся казачным багатыром, кавалём, які скоўваў ваду, таму па народнай этымалогіі ўзнікненне слова звязана з рускім дзеясловам калить] мн. Жалезныя маразы. А Каліннікі-маразы: Каліннікі-маразы прыхоплівалі вушы. Рьтелі ў блізкім лесе крокі насмешлівага Зюзі, якому не цярпелася паказаць слабым людцам сваю сілу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 400). Каліта і калета [ст.-бел. калита, калета, колита — кашалёк, торбачка для захавання грошаў, дакументаў і розных дробных прадметаў, зробленая з матэрыі або скуры і прымацаваная да пояса] ж. Сумка для грошаў; вялікі кашалёк. [Алесь:] - Мне свая каліпіа не дарагая. Мне мая зямля дарагая. Яна мне патрэбна (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 140)...вулкі і завулкі зьмяніліся на нейкае «гарачае поле», поўнае ўсякіх злыдняў, якіх за апошні час няўмеру разьвялося і каторыя ўздоймам рабілі аблавы на каліты, гадзіньнікі і полыпы сваіх блізьніх (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай - Тв., 40). He падабалася, што Глінскі патрабаваў на соймах караць горлам тых, хто не выйдзе на вайну, што патрабаваў аблегчыць свае каліты і даваць срэбшчыну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калйта, калйть, колйта
3 👁
 ◀  / 658  ▶