Калектывізаваны, дзеепрым. Аб'яднаны ў калектыў, калгас. Карсаковічы [вёска] калектывізаваны, а Паляны яшчэ жывуць аднаасобнікамі (там маецца толькі невялічкі калгас) (Я. Купала. Сам напаўняешся вялікай радасцю - 36. тв., VII, 251). Калектывізаваць зак. і незак., каго-што. Аб'яднаць (аб'ядноўваць) у калгасы. Сымон Карызна, упэўнены ў немінучай удачы, даў сабе слова намагчыся ўсімі сіламі і калектывізаваць свой сельсавет раней ад усіх у раёне (М. Зарэцкі - ТСБМ, II, 585). Калектывізацыя ж. Аб'яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сацыялістычныя гаспадаркі - калгасы...ўсе і ўсюды толькі тое іробяць, што гавораць аб калектывізацыі (Я. Колас. Адшчапенец 36. тв. у 12 т., VII, 95)... цераз два-тры гады пасьля калектывізацыі галодныя людзі пойдуць натоўпам да рэчак і вазёраў, на лугі ў лясы і вынійічаць усё жывое, чым можна напхаць страўнік (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 21). Як пачалася калектывізацыя, Корзюка пачалі кулачыць (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 7, 53). Правільная палітыка нашай камуністычнай партыі, - гаварыў Кастусь, — палітыка.. развіцця індустрыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі - апраўдала сябе выдатна (Я. Брыль - ТСБМ, II, 585). Н перан. Ці не захапіла і яго [Ветра] ідэя калектывізацыі, бо ён вельмі гарліва сцірае ўсякія сляды і знакі аднаасобнай гаспадаркі - засыпае снегам вузенькія межы.., абагульняе загоны і цэлыя палеткі (Я. Колас. Адшчапенец - 36. тв. у 12 т., VII, 95). Калена [ст.-бел. колена - пакаленне і інш.] н. Пакаленне, род. [Дзед Даніла]: Будзе зьмена, будзе зьмена! Ідзе новае калена (Я. Колас. Сымон Музыка — CM, 144). Мудрасць гэта не новая і не мая, - сказаў Рагвалод. - У кожным калене выпрабоўвалася, і ўсе пра яе забываюць (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 21). У Польшчы Альгердавіч на стальцы, і тут, на Літве, мусілі быць князі Альгердавага калена (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 225). Мне расказалі, калі прыйшоў, што апоўначы загрымела кальцо на дзвярах, і голас крыкнуў: «Раман у дваццатым калене, выходзь!» (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 227). Календы мн. У Старажытным Рыме - першы дзень месяца, з якім звязваліся тэрміны пагашэння даўгоў, выканання іншых абавязкаў (у грэкаў календаў не было). 0 Да грэчаскіх календаў (каляд) [ад лац. calendes graecas] — на няпэўны час, надоўга ці назаўсёды. Калі і гавораць [афіцыяльныя асобы 3UIA] аб магчымасці якіх-небудзь дагаворанасцей, то толькі па асобных, зразумела, выгадных для ЗША, пытаннях ядзерных узораенняў, а праблему космасу трэба, маўляў, адкласці да грэчаскіх календаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанне, абяднаны, абяднаць, абядноўваць, узбраенняў
25 👁