ва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 206). / у параўн. Мяне [тутэйшага] бог не пакрыўдзіў языком (У жонкі ж меле ён, як калаўрот), Мне з прадзедаў застаўся ён з жыццём, 3 ім ведае мяне чужы народ (Я. Купала. Тутэйшыя - 36. тв., III, 215). Калаўротак м. (разм.). Тое, што калаўрот. Сходзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а da іх далучаліся хлопцы (Я. Колас-ТСБМ, II, 583). Калегаваць незак. Сябраваць, вадзіць кампанію з кім-н. Людзі прасцейшыя, дык тыя сыходзяць з тратуара і не турбуюць дворнічышынайработы. Але гэта людзі, якія з..[дворнічыхай] і калегаваць могуць (К. Чорны - ТСБМ, II, 584). - Хаця ж, сынок, толькі з добрымі калягуй, не звязвайся з благімі (Р. Мурашка - ТСБМ, II, 584). Калегіум і калегіюм [ст.-бел. колекгиумь, колегеумь і інш. - духоўная навучальная ўстанова; лац. collegium - таварыства, супольнасць] м. Закрытая сярэдняя або вышэйшая навучальная ўстанова ў XVIXVIII стст. у Заходняй Еўропе. // Навучальная ўстанова, заснаваная езуітамі ў Беларусі, Украіне і Літве (існавалі з другой паловы XVI ст. да пачатку XIX ст.). Гэта былі руіны «моста на крыві», на якім калісь вырашалі свае багаслоўскія пытанні задняпроўскія манахі з іхнімі прыхільнікамі і гараджане з католікаў, узначаленыя шкалярамі з езуіцкага калегіума (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 299). Можаш касцёл дамініканаў ужо цяпер у думках зваць езуіцкім, а калегіюм пры ім - езуіцкім калегіюмам (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 18). - Бацькоў, відаць, выбілі, а дзіця аддалі ў божы дом, а потым, калі ўбачылі, што не здох, узялі ў калегіюм (там жа, 72). Калегія [ст.-бел. коллекгия, колегиумь і інш. лац. collegium] ж. 1. Тое, што калегіум. У 1570 годзе езуіты ў Вільні адкрываюць калегію, якая праз 9 год ператвараецца ў акадэмію з падрыхтоўчай школай (Л. Шакун - ТСБМ, II, 584). II Будынак Пецярбургскага універсітэта. Такога маўчання, якое запанавала пасля гэтых слоў, напэўна не бывала ў будынку «дванаццаці калегій» з самага дня яго пабудовы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 184). 2. Назва органаў цэнтральнага кіравання ў Расіі XVIII ст. 3. У Старажытным Рыме — саюз асоб, аб'яднаных агульнай прафесіяй, культам і г. д. Калежскі, прым. Першая частка састаўных назваў некаторых грамадзянскіх чыноў, існаваўшых у дарэвалюцыйнай Расіі. Вось з імі і пачаў супрацоўнічаць калежскі рэгістратар Беластоцкага дваранскага сходу Аляксандр Мацвееў Грынявіцкі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н
Дадатковыя словы
абяднаных, колегйумь, колекгйумь, коллекгйя
3 👁