Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
калабарацыяністам», але гэтага не падтрымалі нават злоснікі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 316-317). Каламажка ж. Лёгкая выязная павозка на рысорах. [Адольф]: Як панёс [конь] з гары, што каля Прытыкаў, — і мяне выкінуў, і вось зламаў, так што мусіў другую каламажку ўзяць; праз тое і замарудзіў (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 211). Пры гэтым мой сябар зрабіў гаспадарчы шырокі круг рукой. Мы саскочылі з каламажкі (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 25). Назаўтра Антон з Сымонам у лёгкай, на рысорах, каламажцы за дзень аб'ехалі ледзь не ўсе палі калгаса (I. Сіняўскі - ТСБМ, II, 580). Люба з Ларысай прыехала ў двор з горада на спружыністай невялічкай, як дваім сесці, каламажцы (Р. Мурашка — ТСБМ, II, 580). Каламажку з паклажаю звярнулі з дарогі (Я. Колас. У тыле Дзянікіна - 36. тв. у 12 т., V, 308). Каламар [ст.-бел. каламарь, калямарь, коломар-ь і інш. - чарнільніца] м. 1. Дробны канцылярскі службовец; пісака (зневаж.). Цур табе, нікчэмны Каламару!.. (Я. Купала. Сон - 36. тв., V, 338). 2. Чарнільніца. А яго мосць усміхаецца і да мяне паперу і каламар залаты з атрамантам падсоўвае (У Арлоў. Міласць князя Гераніма МКГ, 198). 3. Пасудзіна для вадкасцей. Якхапіўся рукой за той каламар, Што узяў я з вадой яму для піцця, Дык высахла зараз вада аж да дна (Ф. Багушэвіч. Бьіў у чысцы - Зан., 415). Калантар [ст.-руск. колонтарь - панцыр без рукавоў з металічных пласцінак] м. Скураная кашуля з нашытымі жалезнымі пласцінкамі. Але калі яны [ваяры] палеглі і проці немцаў засталіся зямяне, убраныя ў нагрудныя панцыры і калантары, тады ціск немцаў узрос (К. Tapacay Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 387)...на Андрэя ляцелі, наставіўшы дзіду, змрочны мацак у калантары і яшчэ баярын з узнятым мечам (там жа, 161). Паўкруглы аршак усё болей замыкае кола вакол нас. Чалавек сорак. Некаторыя ў цэльнакутых латах, некаторыя ў каланпіарах (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 163). Калаўрот м. Прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі, якое прыводзілася ў рух панажом. Двойчы на тыдзень збіраліся да Рагнеды бабы з кудзеляй, пяялі за калаўротамі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 71). [Райнер].. не падышоўшы да яе [Жывены], грузна патэпаў да калодзежа, дзе ўжо рыпеў калаўрот (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 112). Улевым куце на лаве стаіць прасніца з кудзеляй, пры ёй на падлозе — калаўрот (I. Козел - ТСБМ, II, 582). Ля кудзелі працуе дзяўчына — Манатонна гудзіць калаўрот (Ю. Лявонны — ТСБМ, II, 582). Жартавалі, смяяліся і «памагалі» дзяўчатам прасці, скідаючы з калаўротаў шнуры і закручваючы ў кудзелі вусы (К. Крапі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абехалі
3 👁
 ◀  / 658  ▶