Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Казначэйства н. Дарэвалюцыйны ўрадавы фінансавы орган, які ведаў захаваннем, прыёмам і выдачай дзяржаўных сродкаў. Пасля навук паступіў [Уладыслаў Эпімах-Шыпіла] на службу ў Міністэрства фінансаў у Дэпартамент гасударств. казначэйства, у каторым і закончыў сваё жыццё (Я. Купала. Уладыслаў, сын Ігната Эпімах-Шыпілы 36. тв„ VII, 204). Казнь [ст.-бел. казнь - 1. Слова, навучанне. 2. Пакаранне, кара. 3. Зняволенне. 4. Турма] ж. Астрог. Потым некалькі гадоў Карп правёўу казні каралеўскага замка ў Гародні, пакуль яго не вызваліў князь Сымон (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 129). Кайданавы, прым. да кайданы. А за песнямі Звон кайданавы, Стогн закованых Разлягаецца... (Я. Купала. Чаго хмурыцца?.. - 36. тв., II, 8). Кайданнік м. Закуты ў кайданы...каля самой заставы, адкуль гоняць кайданнікаў (У. Караткевіч. Зброя - 43, 288). Кайданнік мог ударыць канвойнага - і тады яго ставілі пад першы лепшы мур або ў першым гарадку вадзілі праз тысячу шпіцрутэнаў (там жа, 349). Кайданы [ст.-бел. кайданы, кейданы, койданы} мн. Злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія ў дарэвалюцыйнай Расіі надзяваліся на рукі і ногі тых, хто абвінавачваўся ў цяжкіх злачынствах. Тамаша ў кайданы Закулі ў той час 1 ў Сібір саслалі (Я. Купала. Нікому 36. тв., V, 31). Наперадзе — тыя, у каго кайданы і на руках, і на нагах. Потым — тыя, што толькі з ручнымі кайданамі. За імі - тыя, што зусім без кайданоў (У Караткевіч. Зброя - 43, 346). Кайзер м. Імператар у Германскай імперыі. [Немец:] - Мы прыйшлі да вас не ваяваць, а навесці лад і парадак у вашай краіне. Так загадаў кайзер Вільгельм! (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 144). Мы памятаем часы імперыялістычнай вайны, калі жывое цела нашай краіны рэзалі і грабілі полчышчы крывавага кайзера (Я. Купала. Зварот народных паэтаў Беларускай ССР Янкі Купалы і Якуба Коласа да беларускага народа - 36. тв., VII, 331). Какошка ж. Зязюля. 3 шумлівых зялёных лясоў, якія абступалі церам і луг, нёсся сакавіты нястомны голас какошкі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 249). Какошнік м. Старадаўні рускі жаночы галаўны ўбор у выглядзе ўпрыгожанага шчытка над ілбом. 3-пад чырвонага какошніка вырываліся светлыя струмені валасоў (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 64). Калабарацыяніст [фр. collaborationniste} м. Здраднік, які супрацоўнічаў з ворагамі сваёй радзімы ў час акупацыі яе фашысцкімі войскамі ў перыяд Другой сусветнай вайны. // У тэксце - здраднік. Нехта з дэмакратаў у запале спрэчкі назваў яго [гаспадара] аднойчы нават
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 658  ▶