Які знаходзіўся на дзяржаўнай службе. На гасцінцы, у вярсце ад чыгункі, стаяла хата казённага лесніка Лукаша (Я. Колас - ТСБМ, II, 576). Казляр м. Паганскі жрэц. Даніла пляху гарэлкі стаўляе; Выглянуў аслі госці не ідуць? Найпершы казляр туды паявіўся, Гаспадару ў пояс пакланіўся, За ім — гусляр, там свае брадуць (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 213). Казна [ст.-бел. казна; з цюрк.] ж. 1. Сховішча грошаў і каштоўнасцей цароў, князёў, манастыроў. Таму ляжаць у княжацкай казне дэнарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы, а яшчэ зліткі срэбра, пярсцёнкі, крыштальныя каралі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 41). II Сукупнасць грашовых, зямельных і іншых матэрыяльных каштоўнасцей дзяржавы. - Пад казну зямля пайсці не можа, гэта ўласнасць міністра (К. Чорны - ТСБМ, II, 577). II Сукупнасць грашовых сродкаў якой-н. установы. Паднятыя апоўначы ў пошуках заробку бедныя дзеці так і паехалі, не багата сабраўшы для папаўнення казны сіроцкага дома (М. Філімонаў - ТСБМ, II, 577). 2. Дзяржава як уладальнік гэтых каштоўнасцей, а таксама ўрадавая ўстанова, якая распараджаецца маёмасцю дзяржавы. -Далася вам гэтая казна. Самі на сябе рабіць будзеце, а не на казну, свая ж гаспадарка будзе (П. Галавач - ТСБМ, II, 577). П Дзяржаўная ўстанова, прадпрыемства. А хлеба ўсё ж такі не хапала: узімку наймаліся ў казну рэзаць дровы, вазілі караўкі, наймалісяў гарадах (В. Каваль - ТСБМ, II, 577). Казнакрад м. Службовая асоба, якая абкрадвае казну (у I знач.), прысвойвае дзяржаўныя каштоўнасці. Цудоўны апарат Займеў амерыканец: Направа - казнакрад, Налева - ашуканец (М. Лужанін ТСБМ, II, 577). Казнатка ж. Жаночая верхняя вопратка...высокія грудзі (хоць ты на іх поўную чашу стаў) абцягвае сіняя казнатка (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 127). А ў пляме слабага святла, што падала з акна на каменныя пліты падлогі, стаяла жанчына, і было на ёй - замест андарака, казнаткі і карабліка — грубае адзенне манахіні (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 150). Казначэй [ст.-бел. казначей, казночей] м. Той, хто распараджаўся казной. [Алекса] моўчкі ўзіраўся на меч, аж пакуль сілай не выпхнуў яго са скароніцы ацверазелы казначэй (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 23). [Франц].. у свой час не толькі змог прабрацца ў віленскае кіраўніцтва мяцяжом, а і заняць там немалую пасаду памочніка казначэя (М. Віж. Лабірынт - Л, 232). Аляксандр даведаўся аб шчодрых тратах жонкі і загадаў Івану Сапегу і казначэю выдаваць ёй грошы з дзяржаўнай казны (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК
Дадатковыя словы
скарбніцы
3 👁