Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Казаціна ж. Казакін. Ігнат Пушча выклікаў да сябе начальніка разведкі, бялявага статнага хлопца ў кавалерыйскай казаціне (Г. Шчарбатаў-ТСБМ, II, 575). Казацкі [ст.-бел. козацкии, казацкии], прым. да казак1. Які мае адносіны да казака, належыць яму. Утаміўся вараненькі, Ідзе, спатыкнецца. — Каля сэрца казацкага Як гадзюка ўецца (Я. Купала. Прычынна - 36. тв., V, 373). // Уласцівы казаку, казакам. Што тварылася на Украіне, За што памірала, За што слава казацкая Наўсім свеце стала! (Я. Купала. Да Аснавяненкі - 36. тв., IV, 473). // Які мае адносіны да карэннага казацкага насельніцтва. Нядолю спяваю казацкага краю! (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 444). Казацтва [ст.-бел. козацтво, казацтво, козацство — 1. Ваенная, ахоўная кур'ерская служба. 2. Рабаванне, грабежніцтва; і інш.] н., зб. 1. Казакі. У маёй хаціне, бы ў стэпу без краю, Казацтва гуляе, байрак гаманіць (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв„ V, 410). 2. Казацкае саслоўе. Казачок [ст.-бел. казачокь, козачекь] м. Хлопчык-слуга, звычайна апрануты ў казакін і падстрыжаны па-казацку. Там яго [Шаўчэнку] вучылі паварчуком, а пасля паставілі прыслугоўваць «казачком» пану (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера - 36. тв., VII, 291). Казачы, прым. Тое, што казацкі. Ктаму часуў Берастэчка Кдружыне казачай Прыблукаўся пан Папюцкі 3 хеўраю лядачаіі (Я. Купала. Бандароўна - 36. тв., V, 82). Казачэнька м. Ласк. да казак1 у I знач. Сабраў Тарас казачэнькаў - Парады пытаці (Я. Купала. Тарасова ноч - 36. тв., V, 402-403). Каземат [фр. casemate ад іт. casamatta] м. У дарэвалюцыйнай Расіі - адзіночная камера ў крэпасці для трымання палітычных зняволеных. Унізе, у казематах, сядзелі бясстрашныя барацьбіты-вязні, а наверсе ў прасторным пакоі былі каты (Р. Няхай - ТСБМ, II, 576). Імператар быў бяссільны са сваёй ахранай, прыдворнай гвардыяй і казематамі перад Пушкіным-паэтам (Я. Купала. Любімы паэт - 36. тв., VII, 276). Казёнка ж. 1. Гарэлка, якую прадавалі ў казённых вінных магазінах. За чаркай казёнкі незнаёмы расказваў у карчме, як ён калісьці служыў у гэтым самым Міры фурманам-паштальёнам (А. Мальдзіс — ТСБМ, V, 554). 2. У дарэвалюцыйнай Расіі - казённы вінны магазін. Казённы, прым. 1. Які мае адносіны да казны, належыць ёй; дзяржаўны. II Які выдаецца з казны, за кошт казны, дзяржавы. Цесляры выбягалі з баракаў, размахваючы.. казённымі сякерамі (К. Чорны ТСБМ, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

казацкйй, козацкйй, курерская
4 👁
 ◀  / 658  ▶