най службай (у конным страі) на пэўных умовах. // Радавы асобых (звычайна кавалерыйскіх) вайсковых часцей, якія камплектаваліся з прадстаўнікоў гэтага саслоўя. У вёсцы трывога: прыехаў земскі з казакамі (А. Якімовіч - ТСБМ, II, 574). To не рой груганоў падымаецца,.. Гэта гурты казакоў злятаюцца Закаваны народ катаваць (Я. Купала. 3 песень аб няволі - 36. тв., I, 178). 0 Вольны казак - свабодны, ні ад каго не залежны чалавек. Я сваіх стрыжаных праз два тыдні распускаю — і да самага верасня вольны казак. Любата. Што хочаш рабі (I. Навуменка. Сасна пры дарозе ЭСФ, 77). — Ну, што ж? - думаў Лабановіч. - Апошнія мае часіны тут. Школу здаў, і зараз я чужы ў ёй. Рубеж праведзены. Цяпер я - вольны казак, покі яшчэ не падрэзаны крыллі (Я. Колас. На ростанях - 36. тв. у 12 т., IX, 516-517). Пагуляў казак на волі, трэба і адпачыць (жарт.) усяму свой час. — Ну, што ж, брат, — сказаў Лабановіч: - Пайду спаць. Вось як вышиаў тады, дык і не клаўся. Адпачну, а заўтра відней будзе. — Ён зірнуў на Трусевіча і дадаў: - Пагуляў казак на волі, трэба і адпачыць (Я. Колас. На ростанях — 36. тв. у 12 т., IX, 492). Казак2 м. Слуга, звычайна апрануты ў казакін і падстрыжаны паказацку. Жудка зрэнкамі стрэліў [ваявода], Казака ту ж Навума паклікаў (Я. Купала. Ваявода - 36. тв., III, 338). Казакаваць незак. Быць казаком, весці вольнаежыццё казака. Н Паводзіць сябе зухавата, смела, рызыкуючы жыццём. - А заўтра я цябе да цешчы на хутар завяду. Спакайней там. Чалавек ты партыйны, і не варта вось так казакаваць перад немцамі (А. Асіпенка - ТСБМ, II, 579). Казакін [параўн. ст.-бел. козакинка - від верхняга жаночага адзення свабоднага пакрою, кароткага, без рукавоў] м. 1. Верхняе кароткае жаночае адзенне без рукавоў. Стаяла яна, а падол старадаўняга казакіна складкамі ляжаў вакол, і старым яе каленям было мулка на мяккай аксамітавай падушцы (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю — Пр„ 271). 2. Мужчынскае верхняе адзенне ў выглядзе паўкафтана са стаячым каўняром і складкамі ззаду. Казальніца [ст.-бел. казалница] ж. Амбон, прапаведніцкая кафедра. He веру купленым прарокам, Што з казальніц за грошы лгуць I сочаць прагавітым вокам, Скуль больш чырвонцаў ім нясуць (Я. Купала. Мая вера - 36. тв., III, 311). А Балкон-казальніца: Ксёндзузышоў на балкон-казальніцу, адкашляўся і пачаў гаварыць казань (Л. Арабей - ТСБМ, II, 574). Казарма ж. Інтэрнат для рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі. Падышла група рабочых з бліжэйшай пуцявой казармы (М. Лынькоў ТСБМ, II
Дадатковыя словы
вышйаў, казалнйца, козакйнка
5 👁