валюцыйнай Paciі. Умелі кадэты пусціць пыл у вочы. Людзі, не спакушаныя ў палітыцы, спачувалі ім, лічылі іх вялікімі апазіцыянерамі царызму і шмат надзей ускладалі на іх (Я. Колас - ТСБМ, II, 573). Суб'ект напорысты, кудлаты — Эсэр, эсдэк ці то кадэт - Адзін іх пах, адзін букет (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 363). 2. Выхаванец сярэдняй ваенна-навучальнай установы - кадэцкага корпуса. На тэрыторыі Беларусі з'яўляецца мноства школ. Скажам, у адной толькі Гродні ўзнікла.. школа землямераў, школа бухгалтэрыі ірахункаводства, будаўнічая школа, школа кадэпіаў (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 130). Кадэцкі, прым. Які мае адносіны да кадэта (тут у I знач.). Ход выбараў паказваў, што верх бярэ ў іх так званая канстытуцыйна-дэмакратычная або кадэцкая партыя, памяркоўна-апазіцыйная партыя памешчыкаў і ліберальнай буржуазіі (Я. Колас - ТСБМ, II, 573). Кажамяка м. Майстра, які вырабляў сырамятную скуру. - Ты ідзі глянь, як у Магілёве лупалаўскія кажамякі жывуць?! Як грабянечнікі ў Падуспенні?! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 79). Кажны, займ. Кожны...кажны аўтар паданьня ці легенды, захоўваючы даты падзеяў, бясспрэчна, мог надаць гэтым падзеям іншы сэнс паводле сваіх сымпатыяў і антыпатыяў (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 224). Каза ж. Заплечныя насілкі для пераносу цэглы на будаўніцтве. Паложаць чалавеку дзесяць цаглін на «казу», прыгнецца ён, каб трывалей ляжала прылада на плячах з грузамі (А. Пальчэўскі - ТСБМ, II, 574). Па хісткіх рыпучых лесвіцах, на вышыню дзесятага паверха насілі муляры цэглу на «казе» («ЛіМ» - ТСБМ, II, 574). Казак1 [ст.-бел. козакь, казакь - 1. Лёгкаўзороены воін у войску Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. 2. Прадстаўнік вольнай ваеннай абшчыны з асобым самакіраваннем. 3. Служылы чалавек, які нёс пагранічную ахоўную службу па найме ў Маскоўскай дзяржаве. 4. Чалавек, які нёс ахоўную, кур'ерскую службу ў замках ці пры двары магнатаў; цюрк. казак — вольны чалавек] м. 1. На Русі ў XVXVII стст. - вольны чалавек з прыгонных сялян, халопаў, гарадской беднаты, якія ўцякалі на ўскраіны дзяржавы - Дон, Запарожжа, Яік. Большая частка казакоў складалася з былых прыгонных сялян, якія ўцякалі на Украіну і паўднёвыя вобласці Беларусі ад прыгоннай няволі («Беларусь» - ТСБМ, II, 574). Гутараць [сотнікі], апавядаюць, Як Сеч будавалі, Як казакі на байдаках Парогі міналі (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 409). 2. Ураджэнец якой-н. вайсковай вобласці (Войска Данскога, Войска Уральскага і інш.), ільготны землеўладальнік, абавязаны дзяржаве ваен
Дадатковыя словы
зяўляецца, курерскую, лёгкаўзброены, субект
3 👁