Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Кагуцік [ст.-бел. когуть - певень; польск. ko gut, чэш. kohut] м. Певень. II перан. Пра асобу. Выйдзе вось гэтакі кагуцік і пачынае кукарэкаць аб «адпаведнасьці вытворчых адносін вытворчым сілам...» (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 119). Кадаўб [ст.-бел. кадовоь] м. Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны. Лявона Богуша зацікавіў кадаўб. Палявік, ён ніколі не бачыў такой тоўстай калоды, выдзеўбанай унутры, з дзіркай убаку (А. Чарнышэвіч - ТСБМ, II, 572). Кадзь [ст.-бел. кадь — 1. Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі, для захоўвання розных сельскагаспадарчых прадуктаў. 2. Бытавая адзінка вымярэння колькасці вадкасцей, сыпучых рэчываў, харчовых прыпасаў. 3. Мера вадкасці] ж. Вялікая драўляная пасудзіна для захоўвання ці вымярэння вадкасцей, сыпучых рэчываў, харчовых прыпасаў. [Блякс]: Чаго так раптам усе вы [бяседнікі] замоўклі? Ціў маіх кадзях віна не хапіла? (Я. Купала. Эрос і Псіха — 36. тв., VII, 96). Гэтыя словы яна казала пра высачэзнага шыракаплечага мужчыну, пра здаравяка, які на выцягнутыхруках адрываў ад зямлі кадзь, напоўненую жытам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 129). Кадка [ст.-бел. кадка - 1. Невялікая кадзь. 2. Бытавая адзінка вымярэння колькасці вадкасцей і сыпучых рэчываў, харчовых прадуктаў] ж. Невялікая кадзь. Або як мёд пайду я падглядаць у кадку, I тут бяда - неўсёў парадку і даглядку (Я. Купала. Пчолы - 36. тв., IV, 21). Кадоўбец м. Дзежка. [Крыжакі] стаялі ля доўгага драўлянага карыта з вадой, якую прагна пілі іхнія коні, некаторыя ж валаклі у дом рознае дабро: сувоі палатна, бочкі з зернем, кадоўоцы мёду, адзенне (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 102). 3 княжацкгх паграбоў выкочвалі чалядзіны дубовыя кадоўоцы, у якія быў наліты густы, цягучы, светла-жоўты, яклетняе сонца, мёд-ліпец (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 86). Кадрыля [фр. guadrille, ад ісп. cuadrilla, літаральна - група з чатырох чалавек] ж. Папулярны некалі сярод моладзі танец з цотнай колькасцю nap, а таксама музыка да гэтага танца. Хлопцы і дзяўчаты скакалі кадрылі, кружыліся ў лявонісе, у бясконцых крыжачках і польках (М. Лынькоў - ТСБМ, II, 573). Грукат, тупат колькі сілы Ды хлапечы дружны рогат - гэта пары йдуць кадрылю, Б'юць абцасамі падлогу (П. Броўка — ТСБМ, II, 573). [Сват]: Трылля! трылля! вось кадрыля, Вось лявоніха ідзе (Я. Купала. Адвечная песня - 36. тв., VI, 13). Кадэт [скарачэнне па назвах першых літар у словах: канстытуцыйны дэмакрат (к.-д. — ка-дэў канчатак па аналогіі з кадэт - выхаванец кадэцкага корпуса] м. 1. Член контррэвалюцыйнай партыі ў дарэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, кадовбь, кадоўбцы
4 👁
 ◀  / 658  ▶