Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
кевічам; тут і граф ўпісаны, 3 Сапліцаю (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 449). II Сход старэйшын яўрэйскай грамады; від рады, кіраванне. Кагал хацеў абвясціць трохдзённы пост для ўсіх яўрэяў (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 301-302). Тады прыйшоў у кагал гаспадар заезнага дома, дзе жыў палкоўнік (там жа, 302). 2. Калектыўная гаспадарка. I ці праўда таксама, што хутка пачнецца вялікі згон да кагалу? (М. Цэлеш. Хмары над бацькаўшчынай ХБ, 9). Каган [ст.-руск. кагань - дзяржавец цюрк.] м. 1. Асоба, якая мела тытул правадыра дзяржавы ў цюркскіх народаў у старажытнасці і раннім сярэднявеччы...зусім забыўшыся на сваю службу, яшчэ пілі за блізкую ўжо Булгар, за яе стэпы, пілі за здароўе кагана (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 55). Аднак ні францысканцы, ні дамінікане, што былі сярод паслоў, не знайшлі слоў, каб заваяваць давер кагана: татары сталі пагражаць і папе (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 52). 2. Тытул, які ўжываўся разам з тытулам князь у канцы VII - пачатку IX ст. ва ўсходніх славян (на Русі да XII ст.). 3. Так называлі з XIII ст. у Мангольскай імперыі імператара. Каганат м. Дзяржава, якой кіраваў каган. Але калі назаўтра ў першым селішчы каганата, дзе чакалі караван кітайскія і арабскія купцы, высветлілася, што цэны і сапраўды не тыя, якія чакаліся, Кагедэй спахмурнеў зусім (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 141-142). Каганец [ст.-бел. каганець - 1. Пасудзіна. 2. Лямпа масляная] м. Прасцейшае прыстасаванне для асвятлення: пасудзіна з тлушчам і кнотам пасярэдзіне. Мацей паднёс каганец і ў гэты мамэнт убачыў, што рукіў бадзякі дрыжаць (М. Цэлеш. Акупанты -ХБ, 189). У вёсцы дзенідзе мільгаюць агеньчыкі: гараць у хатах каганцы ці тлее на прыпечку лучына (I. Шамякін — ТСБМ, II, 572). I тут я ўспомніў пра сваё дзяцінства Пад цёмнай саламянаю страхою, 3 шаптухамі, папамі, знахарамі I невялікім дымным каганцом (С. Грахоўскі — ТСБМ, II, 572). Позна вярнуліся з поля, і таму даводзілася есці пры святле. На стале трапятаў агеньчык каганца (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 22). У парку былі толькі галоўныя алеі. Спачатку па іх ішлі ланцужкі ліхтарыкаў: аранжавыя, блакітныя, чырвоныя, яны пагойдваліся сярод лістоты. Потым пайшлі звычайныя зыркія каганцы (там жа, 100). «Гайда, дзеці! Пагасае Каганец казачы!» (51. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 467). Сказаў — і бліжэй да каганца ў косці гуляць сеў: болей, маўляў, і гаманіць няма пра што (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма — МКГ, 200). Ён паставіў каганец перад Алексам (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 658  ▶