Кабцікі мн. Чаравічкі з мяккай скуры або саф'яну. I якраз у гэты момант з'явіўсяў дзвярах Алесь у мярэжанай - пад народны густ — сарочцы, сініх шальварыках і чырвоных кабціках (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 48). Кабяняк м. Дажджавы плашч з капюшонам. 7 ты, чалавек лёзны ўлапленым. кабяняку, таксама глядзі'. He кожны дзень крычаўскіх бурмістраў на палю саджаюць! (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 205). Кавадла н. Цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу. Дзяўчынка нехаця падышла да кавадла, а Вольжыч усеўся на зямлю каля двух вялікіх скураных мяхоў з драўлянай адтулінайсвістулькай на канцы аднаго з ix (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 493). Кавалерыйскі, прым. Які мае адносіны да кавалерыі, да кавалерыстаў, належыць ім. Кавалерыйская шабля і маўзер у драўлянай кабуры целяпаліся ля страмён (М. Лынькоў- ТСБМ, II, 570). Кавалерыст м. Салдат, афіцэр, які служыў у кавалерыі. Каморыгу было дваццаць пяць год. Кавалерыст, лейтэнант кадравай службы (Я. Брыль - ТСБМ, II, 570). / у параўн. Пра ўмелага, вопытнага наезніка. Сяды-тады.. [старшыня], як дасканалы кавалерыспі, любіў віхрам пранесціся на сваім «Ворану» (Я. Колас - ТСБМ, II, 570). Кавалерыя [іт. Cavalleria ад лац. caballus - конь] ж. Конніца, коннае войска (у сярэдзіне 50-х гадоў XX ст. у сувязі з развіццём сродкаў масавага паражэння і пераходам да поўнай матарызацыі арміі кавалерыя як род войск спыніла сваё існаванне). [Старшыня] служыў у кавалерыі, прывык хадзіць за канём і ўмеў хадзіць (Я. Колас - ТСБМ, II, 570). Кавалерыя, Артылерыя, Бясконцыя роты Пяхоты (Я. Колас. Міхасёвы прыгоды - 36. тв. у 12 т., III, 243). Каваліха, ж. да каваль. Яна [Лозка] усё ўмее: шыць і гафтаваць, сеяць так, каб усё узышло трыкроць, асабліва ж дзівіла ўсіх, што яна добрая каваліха. Кавала заслоны на вокны самому геру Розенфельду (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 569). Кавярзні мн. Лапці. Андарак з насоўкай апранула, 3 падплётам ўздзела кавярзні (В. Равінскі. Энеіда навыварат — Зан., 52). Кавярня [польск.] ж., адрадз. Кафэ, чайная. Параўняўшыся з першай кавярняй,.. [Рыгор] заскочыў выпіць кавы (Ц. Гартны — ТСБМ, II, 572). Ў кавярні водзіць [панічок] рэй і лад, Бывач яе заўсёдны, шчыры (Я. Купала. Эпіграмы — 36. тв., III, 239)...яны [сябры] забеглі ў кавярню (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 103). Кагал [ст.-бел. кагаль, какгаль — яўрэйская абшчына; ст.-яўр. kähäl сход] м. 1. Яўрэйская абшчына ў старажытнай Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Расійскай імперыі ў 1772—1844 гг.; члены гэтай абшчыны. Абуховіч з кагалам, Юрага з Пятроўскім, Малеўскі з MinIQ
Дадатковыя словы
зявіўсяў, камбрыгу, сафяну
10 👁