А Кабапіы-шнуроўкі. Чырвоныя, блакітныя, аранжавыя кабатышнуроўкі, андаракі - як вясёлка (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 153). Кабацік м. Памянш.-ласк. да кабат. Ў валасах яе русых- пучок размарыну, У кабацік прыгожы прыбрана з мусліну, А спаднічка ў яе скрозь карункі, хвальбоны — Грубым золатам ткана па полі зялёным (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 321). Кагосьці яшчэ няма, - глухім голасам сказаў Алесь. - Мяне, - і з паўзмроку выйшла Янька Кагут у беленькіх чаравічках і сіненькім кабаціку (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 48)...я адразу ж утаропілася на яе кабацік, зашнураваны блакітнымі стужкамі, на круглы і пышны, як кветка, каўнерык вакол шыі (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 235-236). Каберац і коберац [ст.-бел. коберець - дыван, кілім] м. 1. Кілім; дэкаратыўная тканіна...народ упаў на калені, а яны маладыя разам ступілі на пушысты зялёны каберац, пасцелены адразу за царкоўным парогам (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 548). Шабка елмурка сукна лазуровага — дзве копы грошай літоўскіх, поес чырвоный з ножамі — 24 гроша, коберац — 4 копы грошай літоўскіх, хустка, вышываная чырвоным ядвабам, - 2 залатых... (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 270). / у параўн. Квяцістыя шырокія дарогі Каберцам перад намі ў свет ляглі (Я. Купала. А мы сабе сеем і сеем... - 36. тв., IV, 354). 2. Перан. Кветкавая паляна. На курганавым каберцы Нечувалае чуваць, Што ўсё можа толькі сэрца Беларусава паняць (Я. Купала. Дудар - 36. тв., II, 202). Кабзар [укр.] м. Народны спявак, які акампанаваў сабе на кобзе, заклікаючы да барацьбы з прыгнятальнікамі (у беларускай традыцыі да кабзара блізкі гусляр). Кабзар грае, падпявае, Гамоніць славамі (Я. Купала. Тарасова ноч - 36. тв., V, 400). Кабзарскі, прым. Які мае адносіны да кабзара, належыць яму. Толькі кліч кабзарскі нёсся гучна ў далі, Прабіваўся ў гушчы, як вечавы звон (А. Гурло - ТСБМ, II, 569). Кабрыялет [фр. cabriolet] м. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем. Сядзі наўзгорку адкуль відна дарога і паварот з яе на загоршчынскі «прэшпект», трымай у руках падзорную трубу і, ледзь толькі ўбачыш карэту ці кабрыялет, якія паварочваюць з дарогі на алею, давай загад тром мужыкам, што завіхаюцца трохі ніжэй, у лагчынцы, ля гармат (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 77). А на зямлі, наўсім яе густа-зялёным абшары, толькі адна рухомая кропка: едзе дарогаю рысорны англійскі кабрыялет, а ў ім хлопчык адзінаццаці год і трыццацігадовы мужчына (там жа
8 👁