Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
апошнія, іспыты былі такія ж старажытныя. як і сама гісторыя жрэчаства, і не кожны мог іх вытрымаць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 384). Нам трэба трымацца разам — прайшоўшы іспыт мудрых старцаў, хаця і прайграўшы мне, ён [Шварна] тым не меней быў цяпер самым вядомым і нават знакамітым язычніцкім жрацом у Вільні (там жа, 425). Істукан [ст.-руск. йстМкань] м. Статуя. Стаў хмурны ён [Яўгеній] Прад гардалівым істуканам (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 365). Ісцінстваваць [ст.-бел. йстинствовати — выражаць ісціну, праўду] зак. Гаварыць праўду. - Гэты ісцінстваваць не будзе, — сказаў Грыміслаў. - Для яго ёсць дзве очыны. Адну ён прадасць, але за другую зубамі будзе трымацца, глоткі грызці за свае скойцы (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 131). к Кабат [ст.-руск. кабать - від царскага адзення, кафтан; ст.-бел. кабать, кобать - кароткае жаночае і мужчынскае адзенне без рукавоў венг. kabet ад перс. кдЬб} м. Род жаночай цёплай камізэлькі; безрукаўка. 3 блакітнага аксаміту кабаты былі зашнураваны ззаду. Белыя рукавы сподніх блузак мелі шмат вышыўкі (К. Чорны - ТСБМ, II, 568). [Бабка].. носіць спадніцу і зверху сарочкі нейкую камізэльку, якую заве кабатам (А. Якімовіч - ТСБМ, II, 568). Тоненькая дзяўчына ў белай сукні з накінутым на плечы таксама белым ваўняным кабатам выглядала на фоне шэрай, з чырвонымі абручыкамі плінфы сцяны як русалка, якая слізганула сюды праз вузкую шчыліну адзінага акна, з якога цадзілася ўніз бледна-жоўтае святло (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 439). Кашуля, паверх якой быў надзеты вышыты кабат, хавала ейны [Лозкі] маславатыя калені (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 500). Усе ў стракатых андараках з хвандамі, у рознакаляровых кабатах, якія так ёмка і зусім па-новаму сцягвалі іхнія.. тулавы (Д. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 203). Узяла горстачку зямлі і пасыпала сабе за кабат на грудзі маладыя і змучэные... (М. Гарэцкі. Што яно? — Р, 98). Лявоніха адну палавінку [пісьма] адабралау дачкі і носіць за кабатам на грудзёх (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 133). Малады князь усміхнуўся па-хлапечы, задаволена, убачыўшы пад высокім, абрывістым берагам жаночую постаць у белай, але ўжо запэцканай кашулі і чорным аксамітавым кабаце (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 15). Парыжэлі і яе бялявыя валасы, заплеценыя ў тонкія коскі, што струменіліся па аксамітавым кабаце (там жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

йстйнствоватй
11 👁
 ◀  / 658  ▶