Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
за новага папу, архібіскуп за старога, нават інтэрдыктам абкладаў Прагу; Вацлаў у адказ шмат біскупскіх маёнткаў забраў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 291). Паколькі генуэзцы, зацікаўленыя ў гандлі і прыбытках ад Цар-горада, адмовіліся, nana выдаў інтэрдыкт на ўсё насельніцтва рэспублікі і адлучыў ад царквы ўрад горада (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 245). Ён, епіскап Альберт, разумеў, што трэба быць не толькі добрым воінам, але й добрым купцом, і выпрасіўу папы Інакенція III інтэрдыкт на земгальскую гавань, якая магла стаць саперніцай рыжскай гавані (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 190). 2. У старажытным рымскім праве - загад прэтара, які прадпісваў або забараняў якое-н. дзеянне. Інфантэрыя [іт. infanteria] ж. Ранейшая назва пяхоты. [Князь:] У маярат, у Белую забяру. Там у мяне, гарматнік, інфантэрыі шэсць тысяч ды гусарыя з кавалерыяй, ды аддзел гран мушкецёраў, яку французскага караля (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 192). Інфлюэнцыя (мед.). Грып. // перан. [Мандрыкін]: Шкодніцтва прышпіліў, контррэвалюцыю, інтэрвенцыю, інфлюэнцыю... Такіх дзівосаў наплёў, яку той казцы (К. Крапіва. Канец дружбы - 36. тв., II, 80). Ірмарэк [польск. jarmark} м. Кірмаш. Паехалі на ірмарэк, Ліць у горла колькі чарэк (Дзед і баба - Зан., 123). Ірытавацца [польск. ігуіомаж незак. Раздражняцца, сердаваць, злаваць. «Так не выпадае, - ірытуецца панна Вікторыя. -Першым чынам, нязручна пану (гэта значыць, мне) наймітцы (Канстанцыі) кланяцца і называць яе паннай (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 22). Іспаньёльскі, прым. Іспанскі. -Я ведаю сваю [мову]...Ведаю старажытную... Ведаю іспаньёльскую... Прабачце... 3 гэтых - лепей за ўсё старажытную (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні — Выбр. тв., 80). Іспыт м., звычайна мн. іспыты, адрадз. 1. Праверка ведаў, экзамен. Гады яе [Васіліны] вучобы і для Іллюка не прайшлі дарэмна: ён шмат чытаў, вучыўся на курсах брыгадзіраў-паляводаў, здаў іспыты на шафёра (Т. Хадкевіч — ТСБМ, II, 561). Вацлаў перадражніваў Гедыміна, ідыёта Салаўёва і ханжу Баршчэўскага, як яны гавораць вясною аб выніках іспытаў і неабходнасці трымаць гімназістаў у ёжавых рукавіцах і як кожную хвіліну адхіляюцца, пачынаючы абгаворваць паненак, што праходзілі пад вокнамі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 260-261). 2. Перан. Выпрабаванне, праверка. Гэта так, дарагая! Разлука, дарога-Для кахання суровы іспыт (С. Ліхадзіеўскі - ТСБМ, II, 561). Кожны дзень быў суровым іспытам (М. Лынькоў - ТСБМ, II, 561). Тыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 658  ▶