Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Інсургент [ад лац. insurgens, insurgentis - літаральна - які паўстае] м. Удзельнік узороенага паўстання супроцьурада; паўстанец. Інсургенты атрадаму пяцьдзесят шабель і дзвесце штыкоўі кос групавалісяў Звярынскіх лясах (У Караткевіч - ТСБМ, II, 549). [Война:] - Чаму ж не спаць? Буду спаць. Інсургент спіць, а інсурэкцыя ідзе (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 142). Надвечар, пакінуўшы цяжкапараненыху інстытуцкім дартуары, інсургенты на лёгкіх фурманках і забраных на конскім заводзе рысаках вырушылі з горада па дарозе на Крычаў (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - ПМЛ, 255). [салдат].. без замінкі любому інсургенту кішкі вострым штыком выпусціць ці гарачай куляй пачастуе (М. Віж. Лабірынт - Л, 24). Як жа можна было не звярнуць увагі на гэтага палескага інсургента? (Я. Колас. Дрыгва - Др., 52). А Ворагі-інсургенты: А калі хто з мужыкоў вызначыцца асабліва ў гэтай справе, дапаможа злавіць або высачыць ворагаў-інсургентаў, дык абавязкова атрымае яшчэ і спецыяльны бронзавы царскі медаль (М. Віж. Лабірынт-Л, 15). Інсургенцкі, прым. Які мае адносіны да інсургента. Я трымаў у руках халодную сталь інсургенцкіх кордаў і канфірмацыі расстрэлаў, якія, здавалася, сачыліся крывёй... (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 44). Інсурэкцыя [лац. insurrectio] ж. Узороенае паўстанне. [Война:] Чаму ж не спаць? Буду спаць. Інсургент спіць, а інсурэкцыя ідзе (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 142). [Антонавіч:] - Мяне прывялі да ўдзелу ў інсурэкцыі перакананні, а не прыгожыя заклікі (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 233). Інтэнцыя [польск.] ж. Намер, закід. Як гэта ня дзіўна, Кузьма зарагатаў — зарагатаў ад усіх гэтых бязглуздых інтэнцыяў і выдумак (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 128). Інтэрас [польск. interes] м. Інтарэс. [Магда:] -Жаніцца вам трэба, тады ня будзе «жывем, дый усё!» - будзе нейкі інтэрас! (М. Цэлеш. Цётка Магда — ХБ, 170). I ён пачаў глядзець на рэчы Вачамі ўжо гаспадара, Як свой інтэрас забяспечыць, патрэбы ўласнага двара (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 109). Інтэрдыкт [ст.-бел. йнтердикть - забарона богаслужэння; лац. interdictum] м. 1. У каталіцкай царкве ў сярэднявечча - адна з формаў царкоўнага пакарання: поўная ці частковая забарона праводзіць богаслужэнне і іншыя рэлігійныя абрады (накладалася рымскім папам ці біскупам як на асобных людзей, так і на цэлую тэрыторыю — горад, прыгарад, краіну, каб падпарадкаваць іх папскай уладзе); папская грамата з гнеўным асуджэннем. I зараз тут мітусня, усе сварацца: кароль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

йнтердйкть, узброенага, узброенае
5 👁
 ◀  / 658  ▶