Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Камедзь ж. Камедыя. Звяры і птушкі пашкадавалі гаротных мужычкоў. Уздумалі яны павесяліць народ, наладзіць для яго вясёлую камедзь (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 259). Камедыянт м. Акцёр. Музыкі зайгралі, а камедыянты танцавалі (3. Бядуля - ТСБМ, II, 600). Камерал м. Той, хто авалодаў камеральнымі навукамі. [Алесь:] 3 камералаў выходзяць самыя лепшыя гаспадары і адміністратары. А гэта - галоўнае (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 363). Камеральны [с.-лац. cameralis - пакаёвы], прым.: о Камеральныя навукі - цыкл адміністрацыйных і эканамічных дысцыплін, якія ў XVII—XVIII стст. выкладаліся ва універсітэтах Германіі і іншых еўрапейскіх краінах з мэтай падрыхтоўкі кіраўнікоў буйных гаспадарак. [Алесь:] - Прасіцца буду на юрыдычны, паразраду камералызых навук. Спачатку думаў быўу медыкі, як Віктар, алераздумаў (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 363). Камергер [ням. Kammerherr] м. Старшы прыдворны чын (для асоб, якія мелі III і IV класы) у дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых манархічных дзяржавах; асоба, якая мела гэты чын. Сышоўся я з маладымі, якя, панамі —усё з грахвамі, князькамі та з сынкамі камергераў, генералаў, ляхамі та й маскалямі, поўнымі шляхетнасці, дабрахотнасці (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 547). Камердынер [ст.-бел. камердинерь] м. Слуга пры гаспадарцы ў багатым дваранскім доме. [Юлія]: Але нехта там зноў ідзе? Ах, гэта Ян, камердынер Кароля (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 54). Камердынер ужо ўстаў (У Арлоў. Сны імператара - МКГ, 97). Штодзённыя запісы камердынера трэба было б старанна адрэдагаваць (там жа, 98). ..на землях Рабініна, Сядова і царскага камердынера Фёдарава заснавалі першы ў Расіі інстытут «для падрыхтоўкі ўпраўляючых фабрыкамі ці асобных іх частак» (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 187). Камзол м. Кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку; камізэлька. На Вікберту быў цудоўны, з сіняга сукна камзол з фестонным каўняром і манжэтамі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 235)...зялёны шаўковы камзол, зашпілены на мноства пазалочаных гузікаў (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 97). Камінак м. Выемка ў печы, дзе раскладвалі агонь для асвятлення хаты. Добра помніцца Галі: на чорным камінку Аж да ранку гарэліўсю ноч смалякі (Н. Гілевіч - ТСБМ, II, 603). Ярка на камінку Смольны корч палае (Я. Колас - ТСБМ, II, 603). Камінок м. (разм.). Лямпавае шкло. Вось вам, мілыя чытачы, і малюнак таго пекла [шклозавода], скуль выходзіць шыбіна да акна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

камердйнерь
5 👁
 ◀  / 658  ▶