Старонка 215
◀ / 658 ▶
2. Які знаходзіўся на дзяржаўнай службе. На гасцінцы, у вярсце ад чыгункі, стаяла хата казённага лесніка Лукаша (Я. Колас – ТСБМ, II, 576). Казляр м. Паганскі жрэц. Даніла пляху гарэлкі стаўляе; Выглянуў – аслі госці не ідуць? Найпершы казляр туды паявіўся, Гаспадару ў пояс пакланіўся, За ім – гусляр, там свае брадуць (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы – Тв., 213). Казна [ст.-бел. казна; з цюрк.] ж. 1. Сховішча грошаў і каштоўнасцей цароў, князёў, манастыроў. Таму ляжаць у княжацкай казне дэнарыі і пфенінгі, пенні і дырхемы, а яшчэ зліткі срэбра, пярсцёнкі, крыштальныя каралі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 41). // Сукупнасць грашовых, зямельных і іншых матэрыяльных каштоўнасцей дзяржавы. – Пад казну зямля пайсці не можа, гэта ўласнасць міністра (К. Чорны – ТСБМ, II, 577). // Сукупнасць грашовых сродкаў якой-н. установы. Паднятыя апоўначы ў пошуках заробку бедныя дзеці так і паехалі, не багата сабраўшы для папаўнення казны сіроцкага дома (М. Філімонаў – ТСБМ, II, 577). 2. Дзяржава як уладальнік гэтых каштоўнасцей, а таксама ўрадавая ўстанова, якая распараджаецца маёмасцю дзяржавы. – Далася вам гэтая казна. Самі на сябе рабіць будзеце, а не на казну, свая ж гаспадарка будзе (П. Галавач – ТСБМ, II, 577). // Дзяржаўная ўстанова, прадпрыемства. А хлеба ўсё ж такі не хапала; узімку наймаліся ў казну рэзаць дровы, вазілі караўкі, наймаліся ў гарадах (В. Каваль – ТСБМ, II, 577). Казнакрад м. Службовая асоба, якая абкрадвае казну (у I знач.), прысвойвае дзяржаўныя каштоўнасці. Цудоўны апарат Займеў амерыканец: Направа – казнакрад, Налева – ашуканец (М. Лужанін – ТСБМ, II, 577). Казнатка ж. Жаночая верхняя вопратка. ..высокія грудзі (хоць ты на іх поўную чашу стаў) абцягвае сіняя казнатка (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 127). А ў пляме слабага святла, што падала з акна на каменныя пліты падлогі, стаяла жанчына, і было на ёй – замест андарака, казнаткі і карабліка – грубае адзенне манахіні (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 150). Казначэй [ст.-бел. казначей, казночей] м. Той, хто распараджаўся казной. [Алекса] моўчкі ўзіраўся на меч, аж пакуль сілай не выпхнуў яго са скарбніцы ацверазелы казначэй (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 23). [Франц].. у свой час не толькі змог прабрацца ў віленскае кіраўніцтва мяцяжом, а і заняць там немалую пасаду памочніка казначэя (М. Віж. Лабірынт – Л, 232). Аляксандр даведаўся аб шчодрых тратах жонкі і загадаў Івану Сапегу і казначэю выдаваць ёй грошы з дзяржаўнай казны (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 57).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 658 ▶