Старонка 211
◀ / 658 ▶
Кагуцік [ст.-бел. когутъ – певень; польск. kogut, чэш. kohut] м. Певень. // перан. Пра асобу. Выйдзе вось гэтакі кагуцік і пачынае кукарэкаць аб «адпаведнасьці вытворчых адносін вытворчым сілам...» (М. Цэлеш. «Янка сеяў – людзі жалі» – ХБ, 119). Кадаўб [ст.-бел. кадовбъ] м. Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны. Лявона Богуша зацікавіў кадаўб. Палявік, ён ніколі не бачыў такой тоўстай калоды, выдзеўбанай унутры, з дзіркай убаку (А. Чарнышэвіч – ТСБМ, II, 572). Кадзь [ст.-бел. кадь – 1. Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі, для захоўвання розных сельскагаспадарчых прадуктаў. 2. Бытавая адзінка вымярэння колькасці вадкасцей, сыпучых рэчываў, харчовых прыпасаў. 3. Мера вадкасці] ж. Вялікая драўляная пасудзіна для захоўвання ці вымярэння вадкасцей, сыпучых рэчываў, харчовых прыпасаў. [Блякс]: Чаго так раптам усе вы [бяседнікі] замоўклі? Ці ў маіх кадзях віна не хапіла? (Я. Купала. Эрос і Псіха – Зб. тв., VII, 96). Гэтыя словы яна казала пра высачэзнага шыракаплечага мужчыну, пра здаравяка, які на выцягнутых руках адрываў ад зямлі кадзь, напоўненую жытам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 129). Кадка [ст.-бел. кадка – 1. Невялікая кадзь. 2. Бытавая адзінка вымярэння колькасці вадкасцей і сыпучых рэчываў, харчовых прадуктаў] ж. Невялікая кадзь. Або як мёд пайду я падглядаць у кадку, І тут бяда – не ўсё ў парадку і даглядку (Я. Купала. Пчолы – Зб. тв., IV, 21). Кадоўбец м. Дзежка. [Крыжакі] стаялі ля доўгага драўлянага карыта з вадой, якую прагна пілі іхнія коні, некаторыя ж валаклі у дом рознае дабро: сувоі палатна, бочкі з зернем, кадоўбцы мёду, адзенне (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 102). З княжацкіх паграбоў выкочвалі чалядзіны дубовыя кадоўбцы, у якія быў наліты густы, цягучы, светла-жоўты, як летняе сонца, мёд-ліпец (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 86). Кадрыля [фр. guadrille, ад ісп. cuadrilla, літаральна – група з чатырох чалавек] ж. Папулярны некалі сярод моладзі танец з цотнай колькасцю пар, а таксама музыка да гэтага танца. Хлопцы і дзяўчаты скакалі кадрылі, кружыліся ў лявонісе, у бясконцых крыжачках і польках (М. Лынькоў – ТСБМ, II, 573). Грукат, тупат колькі сілы Ды хлапечы дружны рогат – гэта пары йдуць кадрылю, Б'юць абцасамі падлогу (П. Броўка – ТСБМ, II, 573). [Сват]: Трылля! трылля! вось кадрыля, Вось лявоніха ідзе (Я. Купала. Адвечная песня – Зб. тв., VI, 13). Кадэт [скарачэнне па назвах першых літар у словах: канстытуцыйны дэмакрат (к.-д. – ка-дэ); канчатак па аналогіі з кадэт – выхаванец кадэцкага корпуса] м. 1. Член контррэвалюцыйнай партыі ў дарэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 658 ▶