Старонка 209
◀ / 658 ▶
Кабцікі мн. Чаравічкі з мяккай скуры або саф'яну. І якраз у гэты момант з'явіўся ў дзвярах Алесь у мярэжанай – пад народны густ – сарочцы, сініх шальварыках і чырвоных кабціках (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, І, 48). Кабяняк м. Дажджавы плашч з капюшонам. І ты, чалавек лёзны ў лапленым кабяняку, таксама глядзі! Не кожны дзень крычаўскіх бурмістраў на палю саджаюць! (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 205). Кавадла н. Цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу. Дзяўчынка нехаця падышла да кавадла, а Вольжыч усеўся на зямлю каля двух вялікіх скураных мяхоў з драўлянай адтулінай-свістулькай на канцы аднаго з іх (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 493). Кавалерыйскі, прым. Які мае адносіны да кавалерыі, да кавалерыстаў, належыць ім. Кавалерыйская шабля і маўзер у драўлянай кабуры целяпаліся ля страмён (М. Лынькоў – ТСБМ, ІІ, 570). Кавалерыст м. Салдат, афіцэр, які служыў у кавалерыі. Камбрыгу было дваццаць пяць год. Кавалерыст, лейтэнант кадравай службы (Я. Брыль – ТСБМ, ІІ, 570). / у параўн. Пра ўмелага, вопытнага наезніка. Сяды-тады.. [старшыня], як дасканалы кавалерыст, любіў віхрам пранесціся на сваім «Ворану» (Я. Колас – ТСБМ, ІІ, 570). Кавалерыя [іт. cavalleria ад лац. caballus – конь] ж. Конніца, коннае войска (у сярэдзіне 50-х гадоў XX ст. у сувязі з развіццём сродкаў масавага паражэння і пераходам да поўнай матарызацыі арміі кавалерыя як род войск спыніла сваё існаванне). [Старшыня] служыў у кавалерыі, прывык хадзіць за канём і ўмеў хадзіць (Я. Колас – ТСБМ, ІІ, 570). Кавалерыя, Артылерыя, Бясконцыя роты Пяхоты (Я. Колас. Міхасёвы прыгоды – Зб. тв. у 12 т., ІІІ, 243). Каваліха, ж. да каваль. Яна [Лозка] усё ўмее: шыць і гафтаваць, сеяць так, каб усё узышло трыкроць, асабліва ж дзівіла ўсіх, што яна добрая каваліха. Кавала заслоны на вокны самому геру Розенфельду (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 569). Кавярзні мн. Лапці. Андарак з насоўкай апранула, З падплётам ўздзела кавярзні (В. Равінскі. Энеіда навыварат – Зан., 52). Кавярня [польск.] ж., адрадз. Кафэ, чайная. Параўняўшыся з першай кавярняй, .. [Рыгор] заскочыў выпіць кавы (Ц. Гартны – ТСБМ, ІІ, 572). Ў кавярні водзіць [панічок] рэй і лад, Бывач яе заўсёдны, шчыры (Я. Купала. Эпіграмы – Зб. тв., ІІІ, 239). ..яны [сябры] забеглі ў кавярню (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 103). Кагал [ст.-бел. кагалъ, какгалъ – яўрэйская абшчына; ст.-яўр. kāhāl – сход] м. Яўрэйская абшчына ў старажытнай Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Расійскай імперыі ў 1772–1844 гг.; члены гэтай абшчыны. Абуховіч з кагалам, Юрага з Пятроўскім, Малеўскі з Міц-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶