Старонка 207
◀ / 658 ▶
апошнія, іспыты былі такія ж старажытныя, як і сама гісторыя жрэчаства, і не кожны мог іх вытрымаць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 384). Нам трэба трымацца разам – прайшоўшы іспыт мудрых старцаў, хаця і прайграўшы мне, ён [Шварна] тым не меней быў цяпер самым вядомым і нават знакамітым язычніцкім жрацом у Вільні (там жа, 425). Істукан [ст.-руск. истꙋканъ] м. Статуя. Стаў хмурны ён [Яўгеній] Прад гардалівым істуканам (Я. Купала. Медны коннік – Зб. тв., V, 365). Ісцінстваваць [ст.-бел. истинствовати – выражаць ісціну, праўду] зак. Гаварыць праўду. – Гэты ісцінстваваць не будзе, – сказаў Грыміслаў. – Для яго ёсць дзве очыны. Адну ён прадасць, але за другую зубамі будзе трымацца, глоткі грызці за свае скойцы (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 131). К Кабат [ст.-руск. кабатъ – від царскага адзення, кафтан; ст.-бел. кабатъ, кобатъ – кароткае жаночае і мужчынскае адзенне без рукавоў < венг. kabbt ад перс. kdbб] м. Род жаночай цёплай камізэлькі; безрукаўка. З блакітнага аксаміту кабаты былі зашнураваны ззаду. Белыя рукавы сподніх блузак мелі шмат вышыўкі (К. Чорны – ТСБМ, II, 568). [Бабка].. носіць спадніцу і зверху сарочкі нейкую камізэльку, якую заве кабатам (А. Якімовіч – ТСБМ, II, 568). Тоненькая дзяўчына ў белай сукні з накінутым на плечы таксама белым ваўняным кабатам выглядала на фоне шэрай, з чырвонымі абручыкамі плінфы сцяны як русалка, якая слізганула сюды праз вузкую шчыліну адзінага акна, з якога цадзілася ўніз бледна-жоўтае святло (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 439). Кашуля, паверх якой быў надзеты вышыты кабат, хавала ейны [Лозкі] маславатыя калені (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 500). Усе ў стракатых андараках з хвандамі, у рознакаляровых кабатах, якія так ёмка і зусім па-новаму сцягвалі іхнія .. тулавы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 203). Узяла горстачку зямлі і пасыпала сабе за кабат на грудзі маладыя і змучэные... (М. Гарэцкі. Што яно? – Р, 98). Лявоніха адну палавінку [пісьма] адабрала у дачкі і носіць за кабатам на грудзёх (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? – Р, 133). Малады князь усміхнуўся па-хлапечы, задаволена, убачыўшы пад высокім, абрывістым берагам жаночую постаць у белай, але ўжо запэцканай кашулі і чорным аксамітавым кабаце (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 15). Парыжэлі і яе бялявыя валасы, заплеценыя ў тонкія коскі, што струменіліся па аксамітавым кабаце (там жа, 95).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 658 ▶