за новага папу, архібіскуп за старога, нават інтэрдыктам абкладаў Прагу; Вацлаў у адказ шмат біскупскіх маёнткаў забраў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 291). Паколькі генуэзцы, зацікаўленыя ў гандлі і прыбытках ад Цар-горада, адмовіліся, папа выдаў інтэрдыкт на ўсё насельніцтва рэспублікі і адлучыў ад царквы ўрад горада (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 245). Ён, епіскап Альберт, разумеў, што трэба быць не толькі добрым воінам, але й добрым купцом, і выпрасіў у папы Інакенція III інтэрдыкт на земгальскую гавань, якая магла стаць саперніцай рыжскай гавані (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 190).
2. У старажытным рымскім праве – загад прэтара, які прадпісваў або забараняў якое-н. дзеянне.
Інфантэрыя [іт. infanteria] ж. Ранейшая назва пяхоты. [Князь:] – У маярат, у Белую забяру. Там у мяне, гарматнік, інфантэрыі шэсць тысяч ды гусарыя з кавалерыяй, ды аддзел гран мушкецёраў, як у французскага караля (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 192).
Інфлюэнцыя (мед.). Грып. // перан. [Мандрыкін]: Шкодніцтва прышпіліў, контррэвалюцыю, інтэрвенцыю, інфлюэнцыю... Такіх дзівосаў наплёў, як у той казцы (К. Крапіва. Канец дружбы – Зб. тв., II, 80).
Ірмарэк [польск. jarmark] м. Кірмаш. Паехалі на ірмарэк, Ліць у горла колькі чарэк (Дзед і баба – Зан., 123).
Ірытавацца [польск. irytowaж sik] незак. Раздражняцца, сердаваць, злаваць. «Так не выпадае, – ірытуецца панна Вікторыя. – Першым чынам, нязручна пану (гэта значыць, мне) наймітцы (Канстанцыі) кланяцца і называць яе паннай (З. Бядуля. Салавей – Выбр. тв., 22).
Іспаньёльскі, прым. Іспанскі. – Я ведаю сваю [мову] ...Ведаю старажытную... Ведаю іспаньёльскую... Прабачце... З гэтых – лепей за ўсё старажытную (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 80).
Іспыт м., звычайна мн. іспыты, адрадз. 1. Праверка ведаў, экзамен. Гады яе [Васіліны] вучобы і для Іллюка не прайшлі дарэмна: ён шмат чытаў, вучыўся на курсах брыгадзіраў-паляводаў, здаў іспыты на шафёра (Т. Хадкевіч – ТСБМ, II, 561). Вацлаў перадражніваў Гедыміна, ідыёта Салаўёва і ханжу Баршчэўскага, як яны гавораць вясною аб выніках іспытаў і неабходнасці трымаць гімназістаў у ёжавых рукавіцах і як кожную хвіліну адхіляюцца, пачынаючы абгаворваць паненак, што праходзілі пад вокнамі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 260–261).
2. Перан. Выпрабаванне, праверка. Гэта так, дарагая! Разлука, дарога – Для кахання суровы іспыт (С. Ліхадзіеўскі – ТСБМ, II, 561). Кожны дзень быў суровым іспытам (М. Лынькоў – ТСБМ, II, 561). Тыя,
77 👁