Іморычак м. Чайнік для заваркі чаю. Гаспадар прынёс з кухні і паставіў пасярод стала бліскучы медны самавар зразмаляваныму кветкі іморычыкам наверсе (А. Якімовіч — ТСБМ, II, 536). Пакуль закіпіць вада ў бляшаным іморычку, працягнецца дзесяць хвілін (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв., 259). У хвартуху ў яе быў гарачы іморычак з зёлкамі і паўкварты гарэлкі (Я. Колас. Выстагнаўся - 36. тв. у 12 т., IV, 133). Калі з'явіўся фарфоравы пузаты чайнік-самавар, срэбныя, хаця і крыху памятыя, іморычак з заваркай, цукарніца і смятаннічка з вяршкамі.. ён пасадзіў мяне на старадаўнюю шляхецкую канапу, наліў чаю, паклаў варэння і стаў мяне разглядаць (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 184). Іменне [ст.-бел. йменье, ймение, йименее і інш. - 1. Зямельнае ўладанне; маёнтак, двор; вотчына, памесце. 2. Маёмасць, дабро; багацце, скарб, набытак] н. Маёмасць. - Жывот аддаваць ёсць за што, не тое, што іменне... (В. Іпатава. За морам Хвалынскім — MX, 15). Імператар [ст.-бел. ймператорь', лац. Imperator} м. Асоба, якая Mena самы высокі тытул манарха. Ён тады служыў імператару (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 56). Імператар Фрыдрых, які таксама прысылаў паслоў сватаць яе, Алену, ці сястру яе Феадосію за маркграфа бадуэнскага Альорэхта (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК). Імператар быў бяссільны са сваёй ахранай, прыдворнай гвардыяй і казематамі перад Пушкіным-паэтам (Я. Купала. Любімы паэт — 36. тв., VII, 276). Польская карона не самая горшая ў Еўропе. Яна, канешне, не такая, яку Людовіка Баварскага, твой [Ганны] муж не зможа аб'явіць сябе германскім імператарам і хаця ў чымсьці пярэчыць nane (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 433). А, між тым, апошніх слоў імператара, за якія так распіналіся тысячы гедымінаў, зусім не было (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 296). Імператарскі, прым. да імператар. Вось паведамленне кіеўскага губернатара Фундуклея: «III аддзяленне ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі» (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера - 36. тв., VII, 291). Імперыя ж. Манархічная дзяржава на чале з імператарам. Пажар паўстання бухае па ўсіх кутках ранейшай царскай вялізнай імперыі, якая займае шостую частку свету (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 166). Імперыял м. Руская залатая манета (з 1775 г. вартасцю ў 10 рублёў, а пасля 1897 г. і да рэвалюцыі - у 15 рублёў). Лёгка абмяняць залатыя імперыялы на грошы сумежных з Расіяй дзяржаў (М. Віж. Лабірынт - Л, 241). Інак м. Манах. / у параўн. Кажуць, ён [Войшлак] цяпер зусім іншы гадзінамі моліцца, як просты інак, а пасля да паўночы перапісвае кнігі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД
Дадатковыя словы
абявіць, альбрэхта, зявіўся, ййменее, йменйе, імбрычак, імбрычку, імбрычыкам
5 👁