Зярцала мн. зярцалы н. 1. Металічны даспех з дзвюх палавінак для засцярогі грудзей і спіны, які прымяняўся ў XIV-XVII стст. А над усім гэтым, над шышакамі, арабскімі зярцаламі, кальчужнымі сеткамі і булатнымі шаломамі — вочы, якія і хвіліны не задумаюцца над тым, ужыць гэтую сталь або неўжыць (У Караткевіч - ТСБМ, V, 551). 2. Увянчаная двухгаловым арлом трохгранная прызма з наклеенымі па баках указамі Пятра I, якая як эмолема «законнасці» ставілася на стол у судзе і іншых установах дарэвалюцыйнай Расіі. 3. Люстэрка. 1 Іберы мн. Кельцкае племя, што насяляла ў рымскія часы Іспанію. Гэта праўда, што вы ўзялі ад старажытных ібераў агідны і брыдкі богу звычай..? (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 77). Ікол м. Невялікі меч. Усе глядзелі на яго і на зямлю. На ёй ртутным, трохі скрыўленым языком ляжаў страшны зарукаўны ікол - паменшаная копія мяча для бою ў цеснаце (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 284). Ідэёвы, прым. Ідэйны...каб кажны чалавек хоць час-часом рабіў гэтае спатканьне з прыродаю, дык і жыцьцё было-б куды лепшым,... дый сам чалавек быў-бы лепшы, чысьцейшы, больш ідэёвы і ўзвышаны (У. Глыбінны. Верасень - К, № 5-6, 100). Іжыца ж. Апошняя літара царкоўнаславянскай і старой рускай азбукі. / у параўн. Крыж склаўся, і пад ім, паказваючы небу зад, стаяў вялізнай перавернутай іжыцай Акіла Кіёвы, няўдалы Езус (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 47-48). 0 Прапісаць іжыцу каму - правучыць, пакараць каго-н. Прыйдуць нашы, прапішам мы яму іжыцу (К. Крапіва. Канец дружбы - ЭСФ, 313). Ізгой м. Чалавек, які страціў сувязь са сваім саслоўем (селянін, які адкупіўся на волю; князь, які страціў княства; купец, які разарыўся). Мабыць, мніхі, а мабыць ізгоі, -услых падумаў Белавалод (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 70). Так ён зрабіўся ізгоем і прыблукаў у нашы мясціны (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 70). Ілюзіён [фр. illusion, ад лац. illusio - падман] м. Кінематограф. Я пашлю Сцёпку, і а дванаццатай спаткаемся ля дзвярэй ілюзіёна (П. Галавач — Энцык., 576). Імасць ж. Форма ветлівага звароту да таго, каго лічаць вышэйшым па званні, становішчы ў грамадстве і пад. - Скажыце, імасць, ці не чулі, 3 чаго той вынікнуў пажар? (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 193). 7а Зак
Дадатковыя словы
эмблема
5 👁