Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
людзі, якія яе маладой помняць, што прыгажэйшай за яе не было ва ўсім нашым краі... (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 497). Зяленіва н. Зеляніна...паміж нябеснай сіняёй і воднай гладзяй нічога ня было, апрача пярэстага зяленіва (У Глыбінны. Верасень К, № 5-6, 101). Зямгалы і земгалы (земігола) мн. Старажытнае балцкае племя, якое жыло ў сярэдняй частцы сучаснай Латвіі (басейн р. Ліелупе). ..можна было слухаць, як спакойна даводзіць у рэшце рэшт сваё гэты праслаўлены вой [Давыд], надоўга спыняючыся пальцам на якой-небудзь кропцы скураной мапы, дзе бурштынавымі каменьчыкамі адзначаныя былі крэпасці і гарады не толькі Княства, але і суседзяў - ліваў, зямгалаў, ляхаў і, вядома, немцаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 519). Гэты націск занепакоіў прускія плямёны, земгалаў, латгалаў, ліваў эстаў, аўкштайтаў, жамойцаў, яцвягаў, ён хвалюе Полацк і Ноўгарад (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 84). Зямляцтва н. 1. Кампактная этнічная група ў іншанацыянальным акружэнні; аб'яднанне землякоў для ўзаемнай дапамогі, культурнай і палітычнай дзейнасці. [Каліноўскі:] - У нас ёсць свая арганізацыя «накшталт зямляцтва». Гэта - для іншых. Назва «Агул» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 136). Загорскі паехаў на Узвіжанку, у прыватны цырк Сулье, і там сустрэўся з прадстаўніком зямляцтва ў Маскве (У Караткевіч. Зброя - 43, 298). Ім дапамагае беларуская грамада, беларускае зямляцтва (Я. Колас. На ростанях - На ростанях, 542). 2. Прыналежнасць да адной вобласці, губерні, пасялення і пад. Зямянін [ст.-бел. земяшінь, земенинь, зэмянинь — уладальнік зямельнай маёмасці або надзелу; польск. ziemiane ад ziemia - зямля] м. У Вялікім княстве Літоўскім - уладальнік невялікага надзелу зямлі, абавязаны да воінскай павіннасці. На раздарожжы прасёлкаў з Гарадзенскім шляхам сустрэліся ім стары Расевіч і ягоны зямянін Гнатка (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 169). Што ж сіла, і немалая ёсць у князя: ягоная шляхта, зямяне, панцырныя баяры (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 99). На ейных [Жывены] плячах цяпер усё тут і гэтае разбуранае свяцілішча, і стары Святазар, і маладыя, зусім яшчэ цёмныя дзяўчаткі, і зямяне, якія пілуюць дубы для новага храма, але патрабуюць за гэта, каб яна выпрасіла для іх багоў шчасця і багацця... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 316). Гердзень збегаўу бліжэйшы двор, і зямянін хутка запрог каня (там жа, 362). Зяніца [ст.-бел. зеница} ж. Зрэнка, вока. Напружваюць зрок думы, і ў зяніцах Яснее тое, што прытойваў змрок (А. Лойка - ТСБМ, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанне, земенйнь, зенйца, зэмянйнь, ліелупе)...можна
5 👁
 ◀  / 658  ▶