Ill, 87). A злыдню што такі пажар? He пажабруе ў торбах зрэбных (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 195). Повен куфар у яе [Тадоры] палатна - і зрэбнага, і кужэльнага, усялякага - ды яшчэ паўкубла пашытай адзежы (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 194). Зунар м. Пояс, які звычайна ў краінах мусульманства насілі хрысціяне. Адначасна надзець зунар значыла адрачыся ад ісламу. [Ашавазда:] - Бо, хаця на ім [Алексу] і няма зунара, ён не стане, ніколі не стане нашым. Хіба з дзяцінства абносіў яго свяшчэнны агонь? He, іншыя багі кармілі яго, іншыя твары будзе ён помніць. Адпусці яго! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 155). Зырка, прысл. (разм.) Ярка. Я гляджу пад ногі Юркі й заўважала ягоныя зырка пачырванелыя пальцы ног (М. Цэлеш. Юрка Віцьбіч ХБ, 214). Зырчыня ж. Яркасць...гэтыя лясныя шаты ставаліся панурымі й губляліўсю сваю зырчыню (У. Глыбінны. Верасень - К, № 5-6, 104). Зыскокваць незак. Саскокваць. Зь іх [машын] зыскоквалі жаўнеры, каб набраць у пляшкі сьвежае вады (А. Саковіч. У няведам'е — К, № 5-6, 45). Зэгар [ст.-бел. зекгарь, зегарь, зэкгар', польск. zegar с.-в.-н. seiger] м. Тое, што загарак. Дам табе зэгар вялікі, як рэпа, Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепаДы напамінае, як цяжка я ною 1 неўдзень, ні ўночы немаю спакою... (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 123). Зэлжыць [ст.-бел. зелжити, желжити, зелжыти, зольжыти, зэльжыть] зак. Абразіць, зняважыць, зганьбіць, зняславіць. - Але зэлжыў ён самае наша беларускае імя (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131). Зэшлы [ст.-бел. зешлый, зойшлый, зошлый, зэшлый — 1. Пажылы, стары. 2. Памёрлы, нябожчык], прым. Стары. -Ну ясна, вы ж размілаваліся. А тое, што ён спраўца таго, што яны дабро маё паплюндравалі, што ў зэшлым часе продак Пятро здабыў, што я здабыў? (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 132). Зялеза ж. Жалеза. А Зялеза-путы: Як людзі самі магуць закуваць сябе і дух свой, і цела сваёу страшные зялезы-путы (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 13). Зялезны, прым. Жалезны... нейдзе там [у «амерыканцы»] ляскалі нейкія зялезныя запоры (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 130). На другі дзень Архіп ужо тросся на зялезнай дарозі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня - Р,45). Зялейніца [ст.-руск. зелииница', ст.-бел. зелейница — ж. да зелейникь - той, хто вядзьмарыць (лечыць) зёлкамі] ж. 4араўніца, лекарка. [Лозка:] — А зялейніца Жывена там жрыцай была, і казалі старыя
Дадатковыя словы
желжйтй, зелейнйца, зелжйтй, зелжытй, зелййнйца, зольжытй, нйкь, няведаме
12 👁