кай і таямнічай Літвы да сябе ў госці (В. Чаропка. Храм без Бога Хр„ 56). Зніч і Зьніч м. Святы агонь у язычнікаў. У іх [літоўцаў] бажніцах, у дубровах заўжды магутны зніч гарэў. Ягоны водоліск пурпуровы навокал золатам мігцеў (М. Машара - ТСБМ, II, 505). - 3 дрымучай пушчы імчыцца да нас святы агонь продкаў, Зніч (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 274). Вячка з дружынаю ўзышоў на вал, глядзеў туды, адкуль чакаўся святы Зніч (там жа, 275). Сымбалем Сіціўрата (жыцьцявароту) — Ярылы быў нязгаслы агонь —Жывец, Жынч, Зьніч (зьнікомы), які меў свае вечныя алтары паўсюдна, куды сягала вера славянская (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 91). Знузнікі мн. Коннікі. Знузнікі некалькі попрышчаў гналіся за смердамі, калолі іх дзідамі, тапталі коньмі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 100). Следам за знузнікамі на вялікіх падводах везлі парокі (там жа, 268). Зоравед м. Астраном. -Ямаю дадзеныя цьвердзіць, што г. зв. Яцьвягі ня былі асобным плямём, як памылкова думаюць, а гэта назоў клясы сьвятароў паганскіх часоў. Тых зорнікаў і зораведаў, а пацяперашняму астраномаў, якія адначасна былі і клясай сьвятароў, духоўнікаў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 80). Зрак [ст.-бел. зракь - 1. Выгляд, аблічча. 2. Позірк, погляд] м. Погляд, позірк; зрэнка. «Вы, маленькія людцы, - здаецца казаў зрак каня. — Што мне да вас? Я дазваляю вам апаганьваць нагамі мае бакі, толькі таму, што раблю вам ласкуяўУ. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 54). Зрэб'е н. Адзенне са зрэбнага палатна. Часта, ідучы ў школу ці дадому, бачыла яго Люба, сухога, галоднага, апранутага ў грубае зрэб'е (Р. Мурашка - ТСБМ, II, 515). Яна бярэ кусок асушка, Хлябок апошні з каліты, у торбу суне зрэб'я пару... Што ж больш? He ведае сама (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., 143-135). Зрэбнікі мн. Штаны са зрэбнага палатна. 3 сянец выйшаў босы Кандрат у палатняных зрэбніках (С. Грахоўскі - ТСБМ, II, 515). Зрэбніна ж. (разм.). Палатно са зрэб'я. У куфэрку ляжалі тры пары бялізны, два ручнікі і кавалак зрэбніны на анучы, што адрэзала сястраХімка ад.. сувою палатна (I. Гурскі - ТСБМ, II, 515). [Гнатка:] -Якія вы... розум чорт ведае дзе! Хіба так можна мэнчыцца з-за нейкага хусця. Хоць у зрэбніне - павінна горда стаяць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 357). Зрэбніца ж. (разм.). Зрэбная адзежына. Зрэбніца.. [Гальяшу] муляла (I. Гурскі - ТСБМДІ, 515). Зрэбны, прым. Які мае адносіны да зрэб'я. I слязу абцерла з вока Жорсткім зрэбным хвартухом (Я. Колас. Прапаў чалавек - 36. тв. у 12 т
Дадатковыя словы
водбліск, зрэбе, зрэбя
6 👁