ІІІ, 87). А злыдню што такі пажар? Не пажабруе ў торбах зрэбных (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 195). Повен куфар у яе [Тадоры] палатна – і зрэбнага, і кужэльнага, усялякага – ды яшчэ паўкубла пашытай адзежы (К. Крапіва. Мядзведзічы – Зб. тв., IV, 194).
Зунар м. Пояс, які звычайна ў краінах мусульманства насілі хрысціяне. Адначасна надзець зунар значыла адрачыся ад ісламу. [Ашавазда:] – Бо, хаця на ім [Алексу] і няма зунара, ён не стане, ніколі не стане нашым. Хіба з дзяцінства абносіў яго свяшчэнны агонь? Не, іншыя багі кармілі яго, іншыя твары будзе ён помніць. Адпусці яго! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 155).
Зырка, прысл. (разм.) Ярка. Я гляджу пад ногі Юркі й заўважала ягоныя зырка пачырванелыя пальцы ног (М. Цэлеш. Юрка Віцьбіч – ХБ, 214).
Зырчыня ж. Яркасць. ..гэтыя лясныя шаты ставаліся панурымі й гублялі ўсю сваю зырчыню (У. Глыбінны. Верасень – К, № 5–6, 104).
Зыскокваць незак. Саскокваць. Зь іх [машын] зыскоквалі жаўнеры, каб набраць у пляшкі сьвежае вады (А. Саковіч. У няведам'е – К, № 5–6, 45).
Зэгар [ст.-бел. зекгаръ, зегаръ, зэкгар; польск. zegar < с.-в.-н. seiger] м. Тое, што загарак. Дам табе зэгар вялікі, як рэпа, Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепа Ды напамінае, як цяжка я ною І не ўдзень, ні ўночы не маю спакою... (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта – Тв., 123).
Зэлжыць [ст.-бел. зелжити, желжити, зелжыти, зольжыти, зэльжыть] зак. Абразіць, зняважыць, зганьбіць, зняславіць. – Але зэлжыў ён самае наша беларускае імя (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 131).
Зэшлы [ст.-бел. зешлый, зойшлый, зошлый, зэшлый – 1. Пажылы, стары. 2. Памёрлы, нябожчык], прым. Стары. – Ну ясна, вы ж размілаваліся. А тое, што ён спраўца таго, што яны дабро маё паплюндравалі, што ў зэшлым часе продак Пятро здабыў, што я здабыў? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 132).
Зялеза ж. Жалеза.
Δ Зялеза-путы: Як людзі самі магуць закуваць сябе і дух свой, і цела сваё ў страшные зялезы-путы (М. Гарэцкі. Рунь – Р, 13).
Зялезны, прым. Жалезны... нейдзе там [у «амерыканцы»] ляскалі нейкія зялезныя запоры (М. Цэлеш. «Янка сеяў – людзі жалі» – ХБ, 130). На другі дзень Архіп ужо тросся на зялезнай дарозі (М. Гарэцкі. Роднае карэньня – Р,45).
Зялейніца [ст.-руск. зелииница; ст.-бел. зелейница – ж. да зелейникъ – той, хто вядзьмарыць (лечыць) зёлкамі] ж. Чараўніца, лекарка. [Лозка:] – А зялейніца Жывена там жрыцай была, і казалі старыя
90 👁