Старонка 199
◀ / 658 ▶
кай і таямнічай Літвы да сябе ў госці (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 56). Зніч і Зьніч м. Святы агонь у язычнікаў. У іх [літоўцаў] бажніцах, у дубровах заўжды магутны зніч гарэў. Ягоны водбліск пурпуровы навокал золатам мігцеў (М. Машара – ТСБМ, II, 505). – З дрымучай пушчы імчыцца да нас святы агонь продкаў, Зніч (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 274). Вячка з дружынаю ўзышоў на вал, глядзеў туды, адкуль чакаўся святы Зніч (там жа, 275). Сымбалем Сіціўрата (жыцьцявароту) – Ярылы быў нязгаслы агонь – Жывец, Жынч, Зьніч (зьнікомы), які меў свае вечныя алтары паўсюдна, куды сягала вера славянская (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 91). Знузнікі мн. Коннікі. Знузнікі некалькі попрышчаў гналіся за смердамі, калолі іх дзідамі, тапталі коньмі (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 100). Следам за знузнікамі на вялікіх падводах везлі парокі (там жа, 268). Зоравед м. Астраном. – Я маю дадзеныя цьвердзіць, што г. зв. Яцьвягі ня былі асобным плямём, як памылкова думаюць, а гэта назоў клясы сьвятароў паганскіх часоў. Тых зорнікаў і зораведаў, а пацяперашняму астраномаў, якія адначасна былі і клясай сьвятароў, духоўнікаў (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 80). Зрак [ст.-бел. зракъ – 1. Выгляд, аблічча. 2. Позірк, погляд] м. Погляд, позірк; зрэнка. «Вы, маленькія людцы, – здаецца казаў зрак каня. – Што мне да вас? Я дазваляю вам апаганьваць нагамі мае бакі, толькі таму, што раблю вам ласку»(У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 54). Зрэб’е н. Адзенне са зрэбнага палатна. Часта, ідучы ў школу ці дадому, бачыла яго Люба, сухога, галоднага, апранутага ў грубае зрэб’е (Р. Мурашка – ТСБМ, II, 515). Яна бярэ кусок асушка, Хлябок апошні з каліты, у торбу суне зрэб’я пару... Што ж больш? Не ведае сама (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., 143–135). Зрэбнікі мн. Штаны са зрэбнага палатна. З сянец выйшаў босы Кандрат у палатняных зрэбніках (С. Грахоўскі – ТСБМ, II, 515). Зрэбніна ж. (разм.). Палатно са зрэб’я. У куфэрку ляжалі тры пары бялізны, два ручнікі і кавалак зрэбніны на анучы, што адрэзала сястра Хімка ад.. сувою палатна (I. Гурскі – ТСБМ, II, 515). [Гнатка:] – Якія вы... розум чорт ведае дзе! Хіба так можна мэнчыцца з-за нейкага хусця. Хоць у зрэбніне – павінна горда стаяць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 357). Зрэбніца ж. (разм.). Зрэбная адзежына. Зрэбніца .. [Гальяшу] муляла (I. Гурскі – ТСБМ,II, 515). Зрэбны, прым. Які мае адносіны да зрэб’я. І слязу абцерла з вока Жорсткім зрэбным хвартухом (Я. Колас. Прапаў чалавек – Зб. тв. у 12 т.,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 658 ▶