Старонка 198
◀ / 658 ▶
вызначыў падатак, За гушчыню ж яго вачок накінуў злотых з паўдзесятак – Плаці, Сымоне, і маўчок (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 10). Назва дуката ў XIV–XV стст. Злюб [ст.-бел. злюбъ – дамоўленасць, пагадненне] м. Шлюб. [Халадок:] – Нізка кланяецца ён тваім бацькам, – тут воі пакланіліся ў пояс, – і просіць іх, каб дазволілі яму злюб з табою, князёўна (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 91). Змеявік, мн. змеевікі м. Усходнеславянскі металічны амулет XI–XIV стст. у выглядзе манетападобнай падвескі ці круглага складня, на вонкавым баку якіх звычайна змяшчалася выява хрысціянскай сімволікі (Хрыстос, архангелы, святыя), на адваротным – кругавы надпіс (заклінанне) і «змяінае гняздо», лічыўся засцярогай ад хвароб і немачы. Так, яны ляжалі тут – сярэбраныя браціны для пітва, залатыя грыўны – кожная вагой каля 186 грамаў, двуручныя амфары-карчагі, якія былі імерай ахвярапрынашэнняў, змеевікі, чары, а таксама крыштальныя шары-пацікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 293). Δ Медальён-змеявік: Тысячазорная, яна [ноч] велічна плыла над зямлёй, варушыла лісце на дубах, і поўня, як залаты медальён-змеявік, вісела на ейных грудзях, на неабдымным чорным карзне неба, кідаючы бліскучыя палосы на каменную падлогу маёй святліцы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 456). Мулет-змеявік: Усе моўчкі глядзелі ў бок брамы, на мошчаную каменем дарожку, дзе, шоргаючы ботамі, падбітымі сярэбранымі цвікамі, у чырвоным карзне, з-пад якога выглядала белая кашуля з залатым мулетам-змеевіком на грудзях, велічна ішоў Міндоўг (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 70). Знаёмасьць ж. Знаёмства. Пры цяперашняй, асабістай зь ім знаёмасьці я даведаўся, што ён ужо 40 гадоў, як зьбірае матар'ялы і дакуманты да краёвае гісторыі (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 77). Знатнік [ст.-бел. знатникъ – сваяк] м. Багаты, уплывовы чалавек. – Ён можа яшчэ і атрымаць ад караля трэць за выдачу сяброў, гэты знатнік, – прагучаў глухі, але прыемны голас, і я ўбачыў, што да іх падыходзіць дужа худы і высокі, светлавалосы чалавек (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 131). Знатны, прым. Які належыць да знаці. Пяць троек, запрэжаных у прыгожыя высокія вазкі з гербамі на дзверцах, падвезлі да князёвага палаца.. знатных гасцей (М. Лупсякоў – ТСБМ, II, 500). Знаць ж. Вышэйшы слой пануючага класа ў буржуазным грамадстве. – І гэта вам не спешчаная віленская знаць, якая ходзіць у касцёл, каб паказаць свае новыя ўборы (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 314). Фларэнційская знаць лічыла за гонар запрасіць маладога князя з далё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 658 ▶