Зімна [ст.-бел. зимно польск. zimno], прысл. Халодна. Раптам яму [Кузьме] стала зімна (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 130). Зінджы мн. Так на Усходзе называлі неграў...і ён, варта было яму ўбачыць яе тонкую постаць, адчуваў нястрымную прагу ўдыхаць яе пах, лашчыць жанчыну, падатлівую і нязменна цвёрдую, як дрэва, з якога робяць чарнаскурыя зінджы свае статуэткі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 180-181). Зіпунішка [ст.-бел. зипунь', араб. zabun] н. (зневаж.). Зіпун. - Зіпунішкіў рамізнікаў драныя, армякі — страшныя, капелюхам гэтым паяркавым - сто год. Дый як іначай, калі той «ванька» за дзве грыўні ці нават за пяціалтынны церазусю Маскву вязе... (У. Караткевіч. Зброя 43, 287). Злосьціць, незак. Злаваць. Гэта яшчэ горш злосьціла канвой супроць палітычных (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі»- ХБ, 140). Злотка ж. Залатоўка (манета ў 15 капеек). Мастак быў дзед на ўсё гэта: Лавіў нямала ён за лета; Былі ліны, язі і плоткі -Лузаў дзед добра сабе злоткі: Было за што кручок загнуць, Было і ў краму з чым зірнуць (Я. Колас. Новая зямля - ТС, 91). Злотнік [ст.-бел. злотникь - майстар залатых спраў, ювелір] м. Залатар. Перш уздумалася.. [Любе] несці пярсцёнак да злотніка, каб той пераліў яго на завушніцы (А. Кулакоўскі - ТСБМ, II, 482). Злоты [польск. zloty] м. 1. Сярэбраная манета (тынф), а таксама лікавая адзінка Полыпчы, Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI - сярэдзіне XIX ст., парытэтная 30 польскім грошам (у сучаснай Польшчы - разменная манета, роўная 100 грошам). Тыя, скуралупы, за два гады з Крычаўскага старосты сто тысяч злотых звыш інвентароў выбілі і сабе ў кішэню паклалі (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 188). А тут тэлеграма, што служачы фірмы такой і такой змахляваў два разы на оптавых пастаўках тавару (лічы пяць тысяч злотыху кішэні) і з пачатку ліпеня мінулага года прысвоіў яшчэ тры тысячы. Як на той час - вялізныя грошы (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 188). А калі мець крыху спрыту, то пад час крызісу і пасля яго, падпаліўшы застрахаваную хату (а страхоўка да крызісу сто злотых каштавала), можна было на тыя страхаваныя грошы дзве хаты пабудаваць (У. Караткевіч. 4орны замак Альшанскі 43, 188). 2. Расійская манета вартасцю 10 капеек, парытэтная 30 грошам. У другім вузельчыку ляжалі два злоты на крупы, саракоўка на тараны і селядцы, залатоўка на соль і газу, дзве дзесяткі і чатыры грошы на вобмешку япручку і яшчэ некалькі медзякоў на тытунь і запалкі (Я. Колас. Тоўстае палена - 36. тв. у 12 т., IV, 145). [Паліцыянт] За волак
Дадатковыя словы
зймно, зйпунь, злотнйкь
6 👁