У значэнні наз., м. Земскі начальнік. Сам земскі, сам к яму зрукою здароўкацца першы патходзіць (М. Гарэцкі. Роднае карэньня Р, 62). У суды, у воласьць і да земскага езьдзілі разам, разам дабіваліся праўды (В. Ластоўскі. Мост у Кутох - Тв., 38). Як бач зляцелася ўсё вараннё — прыстаў, земскі, суддзя... (А. Якімовіч - ТСБМ, II, 470). На пляцоўцы стаяў у атачэнні трох «блакітных» і дзесятка земскіх бялявы мужыку расхрыстаным кажуху (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 255). Прыйдзе земскі. Пачне нервовымі пальцамі перакідваць груду папер (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 198). Нас самавольна земскі карае, Душыць, саджае ў адседкі (Я. Купала. 3 песень мужычых - 36. тв., III, 323). о Земскі начальнік — у царскай Расіі - чыноўнік з судова-адміністрацыйнай і паліцэйскай уладай, кіраўнік сялянскага насельніцтва пэўнага раёна. Я ўжо ведаў, што ў камісіі будуць паны, земскі начальнік, прыстаў і яшчэ нейкія страшныя людзі (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 258)...з аднаго боку, у чорным касцюме, зь вялікімі рыжымі вусамі, якія штомінуты шавяліліся ў бакі, як у сома, сядзеў земскі начальнік (там жа, 261). «Жартачкі, дваццаць год быў пісарам у земскага начальніка! Тут, не хочучы, з глуздоў зёдзеш...» (3. Бядуля. Язэп Крушынскі — 36. тв. у 5 т., IV, 189). Раптам прыходзіць у канцылярыю земскі начальнік, а я ўсё смяюся (там жа, 199). Земства [ст.-бел. земство - 1. Мясцовая сельская ўлада. 2. Земскі суд] н. 1. Абмежаванае ў правах мясцовае самакіраванне ў дарэвалюцыйнай Расіі. Воласць, земства дасць мо' хлеба, Но іх ласкі хто не знае (Я. Купала. Пятровы час - 36. тв., II, 311). Рыгор казаў, што правіць мост павінна земства (В. Ластоўскі. Мост у Кутох — Тв., 37). Толькі троху быццым-то варушацца: хутары, кооперація, земства... (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 126). 2. Губернскі судовы орган; земскі суд. Пайшлі ўправа да земства, галоўна судзення, У санат, зноў у земства, губерска праўлення, Падняўшы ж труд вялікі і кошты бязлічны, Вярнуліся нанова у суды гранічны (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 435). Аж раент ўзыме голас: «Пойдзем закладацца! Каня стаўлю з прыборам; гатоў распісацца У земстве, - а пярсцёнак суддзі падарую» (там жа, 469). Зіждзіцель [ст.-руск. зиждитель, зижитель — стваральнік] м. (кніжн.). Тварэц, стваральнік, заснавальнік. У бозе пачыў наш імператар, наш палкаводзец, гаспадар рускай зямлі, Мікалай Паўлавіч, чалавек вялікай духоўнай моцы, дабрадзей усяго нашага народа, зіждзіцель светлага храма нашай будучыні і, пакуль што, самая светлая асоба нашай гісторыі пасля Пятра Вялікага (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I
Дадатковыя словы
зйждйтель, зйжйтель
3 👁