Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Здольнік м. Селянін, які арандаваў зямлю на правах здольшчыны. Прымак або прыёмыш, наконт якога загаддзя абумоўлена, што ён, як і родныя дзеці, мае права на частку той гаспадаркі, якую абрабляе. На стырне сядзеў Цыпрук Лапата з Азярышча, галава вялікага роду з сыноў, дачок і здольнікаў (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 75). Здэнэрваваны [ад польск. zdenerwowac лф - усхвалявацца, знервавацца], дзеепрым. Знерваваны. He, Орлім проста здэнэрваваны сваімі асабістымі справамі (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 124). Здэтанавацца [польск. zdetonowac szў] зак. Засаромецца, збянтэжыцца; сумецца. У адну хвіліну «Салавей» ператварыўся ў ксяндза Марцэвіча: пачаў сыпаць ксяндзоўскай філасофіяй, якой многа наслухаўся ў студэі, падрабляючы яго голас да таго натуральна, ажно ксёндз здэтанаваўся і пакрыўдзіўся... (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 58). // Усхвалявацца. [Афіцэр] (адрываецца ад карты, пазірае на Крулеўскага). Што так здэтанавала пана капітана? (Я. Колас. У пушчах Палесся 36. тв. у 14 т., X, 96). Зегзіца ж. Зязюля. - Зегзіца мая прылятала... — прамовіў баярын. Дадому клікала (У Арлоў. Каля Дзікага Поля - МКГ, 150). Зело н. Назва восьмай літары (s) царкоўнаславянскай і старой рускай азбук, якая абазначала, як і літара зямля (3), гук «з». Як цьвёрда трымаўся цэлыя тысячагодзьдзі знак зямлі і захаваўся да нашых часоў у славянскай літары «зело», а таксама знак жука ў літары — ж, які сяньня яшчэ нагадвае сабой кузурку (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 102-103). Зелянізна ж. Зеляніна. Там-сямрэчка срэбрам паблісквала з-за густой зелянізны расьлін (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 5). Земскі [ст.-бел. земскии — 1. Які адносіцца да планеты Зямля. 2. Які адносіцца да глебы. 3. Матэрыяльны, рэальны. 4. Свецкі. 5. Які адносіцца да пэўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (ваяводства, павета, княства); мясцовы], прым. 1. Які мае адносіны да земства. «Зробім, — сказаў Мусатаў. - Трэба звязацца з земскай паліцыяй» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 359). А як ён [Загорскі] дваццаць год нязменна хадзіў у ганаровых суддзях, і да раздзелу і пасля, у губернскім земскім судзе, то намерыўся ўпячы злачынцу (там жа, I, 6). 2. Зямны. [Арэта].- Хай пару з вопратак вып'е і выссе Вятрок і сонца жар боскі, што з высі Спяшыць у смазе па земскай вільгоці... (Я. Купала. Эрос і Псіха — 36. тв., VII, 53). / Жыццёвы. Як квяцісты былі твае [Мар'і Канапніцкай] песні Сярод земскай і сцюжы, і ночы (Я. Купала. Памяці Мар'і Канапніцкай - 36. тв., II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, земскйй, марі
3 👁
 ◀  / 658  ▶