ідучы на разбой, яны бяссільныя супраць коннага чалавека ў латах, Kani ў таго меч, аўзораяносца аркебуза ці пулгак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 289). А Дзядзька-зораяносец'. - Куды вы везіцё нас? - каторы раз задавалаяна [Жывена] пытанне старому дзядзьку-зораяносцу (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 115). Збытні [ст.-бел. збытнии, збитный, збытный — залішні, празмерны], прым. Лішні. - Збытнія мы тут людзі, панна Еўка, — уздыхнуў Андрэй (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 107). Звяздар [ст.-бел. звяздарь, кгвяздарь] м. Астраном. Звяздар Вакула рабіў свае разлікі, увесь час зазіраючы ў запісы папярэднікаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 298). [Жрэц:] -Адпусці яго са мной, загадаў я старэйшаму. Той таксама схіліўсяў паклоне. [Старэйшы:] Вядома, пан звяздар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 358). Звяздыш і зваздыш м. Кісцень у выглядзе зоркі, паліца, у якой уся галоўка насаджана цвікамі. Шыпы звяздышоў прабівалі латы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 391). Андрэй бачыў. як выпаў з сядла Мікіта Кораб, забіты звездышом (там жа, 388). Але ў абозных табарах перад імі ўсталі на вазах тысячы простых ратнікаў, з цапамі, зваздышамі, рагацінамі, і крыжакоў сустрэўудар, якога яны не чакалі (там жа, 391). Згамаваць [ст.-бел. гамоватн, гамовать - 1. Затрымліваць, запыняць. 2. Стрымліваць. 3. Затрымліваць, не аддаваць, хаваць. 4. Уціхамірваць] зак. He аддаць, схаваць. - Вы ж ведаеце, што папа рымскі некалі прыслаў князю Вітаўту карону. Але згамавалі яе панове паляцы (В. Іпатава. Чорная княгіня -Пр., 95). Згон м. Збор усіх сялян без выключэння для адработкі феадальнай павіннасці. Апрача непасільнага прыгону, сяляне выконвалі шмат дадатковых работ, як згоны, варту і інш. (I. Лушчыцкі — ТСБМ, II, 453). Па гэтай прычыне нават згон - права гаспадара на рабочыя рукі па-за паншчыннымі днямі, калі гіне на корані ўраджай або залева ці нечаканая летняя палавень пагражаюць вымачыць сенажаці, - павінен быў аплачвацца панамі: ад дваццаці да дваццаці пяці капеек срэбрам на дзень (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 109-110). Надвячоркам трэцяга, пасля пачатку згону, дня Кроераў аконам аб'явіў людзям, што згон не будзе аплачаны, што за яго не будуць плаціць і надалей (там жа, 111). [Янка Губа:] - А раней таго няхай ведае [Кроер] не будзе плаціць за згон, як то дзядамі заведзена, - ніхто не пойдзе на згон. Паншчыну адробім, а згон няхай вырабляе ўдвох з табою, аконам (там жа, 112). - А ты, хаме, цо ці трэба?.. Чы хочаш не ісць на згон? (Г. Марцінкевіч. Адвячорак - Зан., 78-79). 1 Зак
Дадатковыя словы
абявіў, аўзбраяносца, дзядзька-збраяносец, дзядзьку-збраяносцу, збйтный, збытнйй
4 👁