гэтай мэтай, для таго. / у складзе злучніка мэты затым каб. — Я да цябе [сонца] затым прыйшоў каб ты шляхі нам асвятліла (У. Дубоўка-ТСБМ, 11,402). Заходнебеларускі, прым. да Заходняя Беларусь. Мы вызвалілі з-пад прыгнёту польскіх паноў нашых заходнебеларускіх братоў і з'ядналі вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы... (Я. Купала. Прамова на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 35-годдзю літаратурнай дзейнасці - 36. тв., VII, 321). Заходнікі мн. Прыхільнікі заходніцтва - ідэалогіі перыяду распаду прыгоннага ладу ў Расіі (у адрозненне ад славянафілаў выказваліся за заходнекапіталістычны шлях развіцця Расіі). «Я таксама ледзь не трапіў у Петрапаўлаўку, - казаў дзед. -.. Я не бэшчу заходнікаў. Яны былі патрэбны і неабходны. А нашчадкі, узяўшы ад іх усё горшае, ператварыліся ў карыкатуру на іх...» (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 207). [Дзед:] - Паўторыцца старая казка аб заходніках і славянафілах, 1 толькі падставы будуць іншыя, а вонкавыя праявы падобныя і страшэнна смешныя (там жа). Зацны [ст.-бел. зацный- 1. Сумленны, высакародны; шаноўны, паважаны, славуты. 2. Цудоўны, надзвычайны; каштоўны], прым. Паважаны, славуты. - Паны зацныя, а лупежствам займаюцца, — можна было пачуць скрозь няўхільнаерыпенне снегу і тупат коней (В. Іпатава. Чорная княгіня — Пр., 83). Ад імя княжыча клятву служыць Княству даваў яго дзядзька, яе ж прымалі баяры і зацныя — славутыя — мужы віленскай зямлі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 582). I згадаў, што сёння на Юр'я, калі пырскаюць ліловымі і фіялетавымі кроплямі па схілахузгоркаў браткі, на ўрачыстую закладку княжацкай вежы на Крывой гары на самым досвітку збяруцца зацныя -лепшыя — паны княства (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 410). Збіценшчык м. Той, хто гатаваў або прадаваў збіцень - кіпень з мёдам, цукрам ці патакай (часам півам ці спіртам) з дабаўленнем розных спецый, напрыклад, мускатных арэхаў. Бліниічыкі, збіценшчыкі, бабуліжабрачкі, разносчыкі, пірожнікі - так і кішэлі пад нагамі (У Караткевіч. Зброя - 43, 305). Зборня і зборная ж. (разм.). Памяшканне пры валасным упраўленні, дзе адбываліся сходы грамады; зборная. На ганку перад зборняю спаткаў Лабановіча валасны стораж дзед Піліп (Я. Колас - ТСБМ, II, 432). А на «зборнай», як на кірмашы, гаманіў сход (Я. Колас. Выбар старшыні - ТС, 84). Збраяносец [калька з рускага оруженосец — ст.-руск. оруженосьць\ м. У сярэднявечча - малады дваранін, абавязкам якога было суправаджаць і ахоўваць рыцара ў баі, клапаціцца пра яго зорою і каня. Нават
Дадатковыя словы
блінйічыкі, зброю, зядналі, юря
4 👁