Застава3 [польск. zastaw] ж. Заклад. Мо' ў заставу аддаў [мужык], як падапікі плаціў? (Я. Купала. Эй, скажы, мужычок!.. - 36. тв., I., 281). «Каб ссуду даць табе, няма ў мяне падставы, Бо пад якія іпатэкі ці заставы павінен я ўслужыць? Вось залатыя рэчы Ці серабро прыму ахвотна, чалавеча, I невялікія вазьму працэнты — Ад сотні толькі трыццаць» (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты - Тв., 262). Застаронак м. Агароджанае месца для складвання збожжа. Адпёр [Янка] свой свіронак, I на торг з усімі, Што меў застаронак, У мехусё вымеў (Я. Купала. Нядзеля - 36. тв., V, 222). Застаронне н. (разм.). Тое, што застаронак. Багата мы з табою маем гоняў Упару абсеяць, зжаці толькі б іх, Ды ў добры час злажыць у застаронне Сям'ю снапкоў паспелых, залатых (Я. Купала. Яна і я 36. тв„ V, 123). Засценак і засьценак м. На Беларусі ў XVI-XX стст. - хутар або невялікае паселішча дробнай шляхты, якая арандавала гэтыя землі. He ведаю чаму, але стачынцы называлі сваю вёску засценкам. Можа таму, што ўсе яны былі з шляхты: розныя Стачынскія, Мысліцкія, Бранавіцкія і іншыя бедакі з радавітымі прозвішчамі (А. Чарнышэвіч ТСБМ, II, 394). Кацярына, старэйшая Юзікава сястра, яшчэ перад вайною зайшла замуж далёка ад Мядзведзіч, у засценак Воўчы Хвост (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 251). Іў засценку шляхоцкім, што з вёскаю блізкай Тую ж долю-нядолю гадуе [песня] (Я. Купала. Лірнік вясковы - 36. тв., III, 117). Ідзе Міхал, прад ім сяліба, Засценак добра так знаёмы, I хоць няважныя харомы Тут гэта шляхта збудавала, Але жыее і гора мала! (Я. Колас - ТСБМ, II, 394). Гарэлі вёскі і засценкі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 50). Жыўунас на засьценку чалавек (М. Цэлеш. У імя догмы - ХБ, 22). Засцянковец і засьцянковец м. Жыхар засценка. Мазавецкі стаяў у натоўпе наваколызых засцянкоўцаў ля касцёла і чакаў імшы (К. Чорны - ТСБМ, II, 394). Засьцянкоўцы таксамарасьлі адрадасьці (В. Ластоўскі. Мост у Кутох - Тв., 39). Засцянковы, прым. Які мае адносіны да засценка. Бацька мой [Купалы] родам з Ігуменшчыны, паходзіць з дробнай засцянковай шляхты (Я. Купала. Да Я. Ф. Карскага - 36. тв., VII, 473). Затым, прысл. I. Таму, па той (гэтай) прычыне. У кожнай муж быў, так сказаць, вяльможа, затым пра хлеб іх клопат не трывожыў (У. Дубоўка -ТСБМ, II, 402). / у складзе злучніка прычыны «затым што». Андрэй безнадзейна махнуўрукой і.. пайшоў з хаты. Зеленюка гэта бадай што ўзрадавала. He толькі затым, што хацеў пабыць самнасам з Таццянай, а і наогул была ў іх з Андрэем нейкая беспрычынная халаднаватасць (М. Зарэцкі - ТСБМ, II
Дадатковыя словы
сямю
4 👁