Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
сурсаў, жорсткай эксплуатацыяй натуральных багацьцяў - цывілізацыя зробіць сваю справу! (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 143). Запарожац м. Казак з Запарожскай Сечы. Было калісь - запарожцы Панаваць умелі! (Я. Купала. Іван Падкова - 36. тв., IV, 475). Запарожскі, прым. Які мае адносіны да Запарожжа - гістарычнай вобласці на Украіне, на Дняпры, дзе ў XVI-XVIII стст. знаходзілася Запарожская Сеч. Як бы такі запарожскі казак! Як бы такі малады, малады, Павадзіў бы хоць туды, то сюды! (Я. Купала. Гайдамакі 36. тв., V, 441). Запіс м. Дакумент, акт. Даўно-даўно было ўжо гэта, як там у запісах стаіць (Я. Купала. Гарыслава - 36. тв., V, 136). У сведкі запісы пакліча [грамада новых пакаленняў], Паданні клікнеў час такі (Я. Купала. I прыйдзе - 36. тв., IV, 137). Запона ж. Пакрывала для ног у брычцы. Карэта рушыла. Сядок усміхнуўся, прыкрыў ногі запонай і адкінуў фіранку са слюдзянога акенца (У. Караткевіч - ТСБМ, II, 367). Запраўды, прысл. Сапраўды. Яўна парушаючы законы пісьменства краснаго, пішу я тут аб тым, што запраўды было (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 3). [Генадзь:] - Калі ты [Корзюк] яшчэ паспрабуеш карэжацца, я запраўды адвяду цябе ў тое месца, якога ты найболей баішся (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 7, 24). Запросіны мн. Запрашэнне. Пасьля сеў і адпісаў Івану Іванавічу на ягоныя запросіны, што з прычыны тэлеграмы, якая кліча дамоў, ня будуў яго на імянінах (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 105). Запяткі мн. Месца за спінкай экіпажа. А Вы б тады, седзячы на козлах і стоячы на запятках гэтага фаэтона, хрысцілі б гэтую моладзь бізуном (Я. Купала. Рэдакцыі «Шлях моладзі» - 36. тв., VII, 231). Заскочыць [польск. zaskoczyc - 1. Заскочыць, запрыгнуць. 2. Захапіць знянацку. 3. Здзівіць] зак. Здзівіць. Пытаньне, відаць, дужа заскочыла Балевіча (М. Цэлеш. Партыйны таварыш - ХБ, 75). Заснавец м. Заснавальнік. 3 поўначы, з славянска-гецкае зямлі прыбыў у Грэцыю Арфэй, заснавец гарадоў, вучыцель мастацтва і рамёстваў (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 93). Застава1 ж. Месца ўезду ў горад, пункт кантролю прывазных грузаў і прыезджых. Па гэты бок заставы, за кардэгардыямі, у якіх жылі салдаты і «мацальшчыкі», цягнуліся да самага астрога гароды, цяпер яшчэ пустыя і сям-там нават паплямаваныя апошнім снегам (У. Караткевіч. Зброя - 43, 332). Застава2 [польск.] ж. 1. Сервіз. Слугіўносяць стол і заставу (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 658  ▶